close

Вход

Забыли?

вход по аккаунту

код для вставкиСкачать
ДУА “Какоўчынская ДС-СШ Сенненскага раёна”
Мікола Гусоўскі –
паэт-гуманіст
Урок беларускай літаратуры ў 9 класе
па паэме Міколы Гусоўскага
“Песня пра зубра”
Распрацавала
настаўнік
беларускай мовы і літаратуры
А.М.Ермакова
2014 г.
Тэма: Мікола Гусоўскі – паэт-гуманіст
(Мікола Гусоўскі: “Песня пра зубра”)
Мэта:
Да канца ўрока
будуць ведаць

звесткі пра жыццё Міколы Гусоўскага, пра гісторыю стварэння
паэмы;

кампазіцыю твора, змогуць правільна запоўніць логіка-сэнсавую
мадэль вывучэння зместу паэмы;

стандартны мінімум фактычных звестак пра падзеі ў ВКЛ у час
эпохі Адраджэння, вобраз князя Вітаўта;
будуць умець

выяўляць сувязі паміж структурнымі кампанентамі логікасэнсавай мадэлі ўрока, выражаць свае адносіны да пазіцыі аўтара, ацэньваць
сваю працу на ўроку;

планаваць роботу наступнага ўрока.
Задачы:

сродкамі матэрыялу ўрока я буду аказваць уплыў на
фарміраванне ўнутранага свету вучняў;

садзейнічаць выхаванню культуры навучальнай дзейнасці
(уменне слухаць, уважліва адносіцца адзін да аднаго);

спрыяць фарміраванню сістэмы гуманістычных каштошнастных
арыентацый вучняў.
Тып урока: урок тлумачэння новага матэрыялу.
Від урока: урок-дыялог з элементамі разважання.
Абсталяванне: В.П.Рагойша. Бел. Літ.: вуч. Дапам. Для 9 кл.;
М.Гусоўскі “Песня пра зубра”, запісы на дошцы, тлумачальны слоўнік,
сшыткі, мультымедыйная прэзентацыя.
Эпіграф:
Мікола Гусоўскі – сапраўдны волат эпохі Адраджэння, які
найбольш поўна і ярка ўвасобіў у сабе духоўную веліч народа, яго розум і
паэтычны геній.
Ніл Гілевіч
Ход урока
1.
Арганізацыйны
момант
(настаўнік
арганізуе
ўвагу,
добразычлівы настрой усіх вучня)
Добры дзень, сябры. Я рада вітаць вас сёння на ўроку. Думаю, вы
згодзіцеся са мной, што добрыя словы дапамагаюць нам супакоіць, суцешыць
чалавека, а поціск рукі сябра надае ўпэўненасць, веру ў свае сілы. Вазміцеся
за рукі, і пажадайце адзін аднаму поспеху.
2.
Апытванне дамашняга задання
Эпоха Адраджэння. Такая далёкая і такая блізкая. Далёкая – па часе, а
блізкая – па імёнах волатаў беларускага слова, пра іх мы ведаем, памятаем,
якімі мы ганарымся.
Успомнім пра іх, каб яшчэ і яшчэ раз упэўніцца ў маральнай чысціні і
высакароднасці, таленце, розуме і патрыятызме сваіх далёкіх продкаў, для
таго, каб быць вартым іх памяці.

Пра жыццё і дзейнасць Ф.Скарыны

3 чалавекі рыхтуюць адказы на пытанні па картках (1, 2, 5)

Расказаць пра тое, як прадоўжылі справу Ф.Скарыны С.Будны і
В.Цяпінскі? (вусны адказ)
3.
Вучэбная дзейнасць па ўспрыняцці праблемы ўрока
Тэма нашай далейшай размовы “М.Гусоўскі і яго “Песня пра зубра”.
Нам трэба вызначыць сваеасаблівае мастацкае першынство паэмы,
якую крытыка справядліва назвала песняй пра нас, беларусаў. Калі ласка,
паглядзіце на ЛСМ вывучэння тэмы

Падумайце, пра што на ўроку можна даведацца?

Чаму, на вашу думку, на кожным вектары, прапанованым для
вывучэння, пастаўлены тры пытальнікі? (вызначыць тры асноўныя моманты
ў кожным раздзеле)

На вашу думку, разумна пачаць з якога вектара?

Чаму?
4.Абагульненне і сістэматызацыя па вырашэнні мэтаў урока
Звярніце ўвагу на эпіграф урока. (настаўнік чытае эпіграф)
Пазнаёміць нас з гэтым волатам думкі бліжэй падрыхтаваны
вучань, які атрымаў апераджальнае заданне
дзяцінства – адукацыя – дыпламатычная місія (ключавыя словы)
Гусоўскі быў мудрым і адукаваным чалавекам.На жаль, звестак
пра яго жыццё захавалася мала. Але пакінуў ён нам каштоўную спадчыну –
твор, якім мы ганарымся і лічым візітнай карткай нашай Беларусі.
Паведамленне пра гісторыю стварэння паэмы.
Якімі ключавымі словамі вы прапануеце запоўніць ЛСМ?
карыда – зубрыная аблава – паэма – заказ (ключавыя словы)
5.Рэлаксацыя
Адпачнем, паслухаем музыку тых часоў, старажытную музыку XVI
стагоддзя з альбома “Полацкі сшытак” у выкананні ансамбля народных
інструментаў “Харошкі”. Кампазіцыя называецца “Фанфары”
Вучэбная дзейнасць па вырашэнні мэтаў ўрока (працяг)
На экране пералік ідэй, каштоўнасцей. Абярыце толькі тыя, што
характэрны для эпохі Адраджэння:
 Аскетызм
 Гуманізм








Вучэнне аб дзвюх рэальнасцях
Ідэя адзінага Бога
Імкненне чалавека да верхавенства духа над целам
Апекаванне над людзьмі
Імкненне чалавека да навукі, пазнання прыроды
Узвышэнне чалавека-творцы
Захапленне Антычнасцю
У цэнтры ўвагі чалавек са сваім унутраным светам і пачуццямі
А зараз выберам для ЛСМ тры вызначальныя паняцці. Запішам іх
у сшыткі
гуманізм – імкненне чалавека да навукі – захапленне Антычнасцю
Дзякуючы таленту і багатаму жыццёваму вопыту паэта, паэма
стала песняй яго сэрца, гімнам Бацькаўшчыне, паэмай жыцця зямлі “Пад
зоркай Палярнай”. У творы, заснаваным на асабістых назіраннях,
перажываннях і ўражаннях аўтара, апісваецца прырода роднага краю,
паляванне на зубра, услаўляюцца ратныя і працоўныя подзвігі людзей,
асуджаюцца братазабойчыя войны. М.Гусоўскі, арыентуючыся на добра
вядомы яму “Летапісец вялікіх князёў літоўскіх”, стварыў вобраз вялікага
князя Вітаўта. У паэме князь паказаны магутным і справядлівым валадаром,
таленавітым палкаводцам, мужным воінам, ідэалам кіраўніка, палітыка і
грамадскага дзеяча.
Што вы ведаеце пра асобу князя Вітаўта з гісторыі?
Якія творы пра князя Вітаўта мы ўжо вывучалі ў гэтым
навучальным годзе?
А як пра князя Вітаўта напісаў у сваім творы М.Гусоўскі?
Чытанне ўрыўка ўголас.
З якой мэтай аўтар звяртаецца да рэтраспекцый у паэме?
Якія вектары нам удалося запоўніць?
Чаму варта ўдзяліць больш увагі на наступным уроку?
6.


Абагульненне і сістэматызацыя ведаў па тэме ўрока
Можна паэму назваць анімалістычнай?
Можна лічыць паэму як першую спробу літаратуры на заказ?
Твор М.Гусоўскага “Песня пра зубра” названы першай песняй
пра нас у нацыянальнай літаратуры.

Чаму першая песня?

Чаму пра нас?

Чаму нацыянальнай літаратуры?
7.
Рэфлексія
На партах ляжаць папяровыя дубовыя лісты (такія лісты трымае ў
руках М.Гусоўскі на адным з партрэтаў), а на дошцы намалявана дрэва.
Калі вы добра працавалі на ўроку, у вас усё атрымалася, вы
задаволены сабой, то абмалюйце лісты на галінках дрэва.
Калі вы не ўсё зразумелі, засталіся пытанні – каля дрэва, быццам
яны падаюць
Калі ж матэрыял не засвоены, а настрой дрэнны – на траве, каля
дрэва.
8.
Заданне на дом:
Абавязковае: тэкст паэмы с. 114-151, урывак на памяць, с. 62-72.
Дыферэнцыраванае:
1 група – Выдзеліць падтэмы паэмы, запісаць у сшытак.
2 група – Знайсці і выпісаць прыказкі і прымаўкі.
3 група – Скласці слоўнік архаізмаў або гістарызмаў па паэме
М.Гусоўскага “Песня пра зубра”
1/--страниц
Пожаловаться на содержимое документа