close

Вход

Забыли?

вход по аккаунту

код для вставкиСкачать
§ 10. Зычныя літары
1. Для абазначэння зычных гукаў у беларускай мове выкарыстоўваецца 21 літара: б,
в, г, д, ж, з, й, к, л, м, н, п, р, с, т, ў, ф, х, ц, ч, ш.
2. Асобныя гукі не маюць спецыяльных літар: афрыкаты [дж], [дз] і мяккі [дз']
перадаюцца на пісьме адпаведна спалучэннямі літар д і ж, д і з: хаджу, ваджу, ксяндзы,
пэндзаль, хадзіў, вадзіў, дзюны, дзеці, дзіва.
3. Гук [й] перадаецца або літарай й (на канцы склада пасля галосных: рэйка, май),
або літарамі е, ё, і, ю, я, якія адпаведна абазначаюць спалучэнні гукаў [йэ], [йо], [йі], [йу],
[йа] ў пачатку слова, пасля галосных, апострафа, раздзяляльнага мяккага знака і ў (у
нескладовага): яма, ёмкі, ехаць, іней, юшка, маянэз, аб'ява, пад'ём, пад'ехаць, раз’юшаны,
уецца, уюн, маёр, медальён, салаўі, салью, альянс, саўю.
Каментарыі: Дадзенае правіла тлумачыць асноўныя заканамернасці выкарыстання
літар беларускага алфавіта для абазначэння зычных гукаў. Тут трэба звярнуць увагу на
некалькі момантаў.
1. У беларускім алфавіце зычных літар значна менш, чым зычных гукаў. Таму адна
літара звычайна выкарыстоўваецца для абазначэння як цвёрдых, так і мяккіх зычных.
Адлюстраванне на пісьме цвёрдасці і мяккасці зычных забяспечваецца складовым
прынцыпам беларускай графікі (на цвёрдасць ці мяккасць зычнага ўказвае спалучэнне
адпаведнай зычнай літары з ётаванай ці няётаванай галоснай літарай і мяккім знакам).
2. У беларускім алфавіце адсутнічаюць спецыяльныя літары для абазначэння на
пісьме афрыкат [дж], [дз] і [дз']. Яны перадаюцца спалучэннямі літар д і ж, д і з: дзень,
дзіва, дзверы, дзікі, ксёндз, пэндзаль, ураджай, джала і інш. Варта звярнуць увагу на тое,
што цвёрды [дз] у беларускай мове сустракаецца вельмі рэдка, фактычна толькі ў
запазычаных словах ксёндз і пэндзаль (і вытворных ад іх), а таксама ў дзеяслове дзынкаць,
утвораным ад гукапераймання дзынь-дзынь. У дадзеным выпадку важна помніць, што
дыграфы (спалучэнні літар) дж і дз не з'яўляюцца асобнымі літарамі, і гэта абумоўлівае
асаблівасці скарачэння слоў з пачатковымі Дж і Дз, напрыклад, Дзянісаў Дзмітрый
Дзям'янавіч (Дзянісаў Д.Д.).
3. У беларускім алфавіце ёсць спецыфічная літара ў, якая адрознівае яго ад іншых
нацыянальных кірылічных славянскіх алфавітаў. Правілы правапісу гэтай літары
сфармуляваны ў § 15.
4. Пэўную спецыфіку мае ўжыванне ў беларускай пісьмовай мове літары й, якая
абазначае гук [й]. Літара й выкарыстоўваецца для абазначэння гука [й] толькі ў сярэдзіне
слова і ў канцы. Гэта азначае, што літара Й (вялікае) на пісьме фактычна не ўжываецца.
Яна можа выкарыстоўвацца толькі ў тых выпадках, калі ўсё слова ці выраз пішуцца
вялікімі літарамі, напрыклад: АРГАНІЗАЦЫЯ АБ'ЯДНАНЫХ НАЦЫЙ, КРАІНА МАЙГО
ДЗЯЦІНСТВА.
§ 1 1 . Правапіс звонкіх і глухіх зычных
1. Чаргаванне звонкіх і глухіх зычных (акрамя прыставачнага з) на пісьме не
адлюстроўваецца. Для праверкі правільнасці напісання звонкіх і глухіх зычных трэба
змяніць слова ці падабраць іншае аднакаранёвае слова, каб пасля зычнага, які патрабуе
праверкі, быў галосны або зычныя р, л, м, н, в: рыбка - рыба, магчы - магу, кладка кладак, даведка - даведацца, дзядзька -дзядзечка, хадзьба - хадзіць, казка - казаць, важкі важыць, просьба - прасіць, касьба - касіць, носьбіт - насіць, малацьба - малаціць, рубчык
- рубец, паўзці - паўзу, малодшы - малады; хлеб - хлеба, рог - рога, дзед - дзеда, поезд поезда, роўнядзь -роўнядзі, сядзь - сядзі, нож - нажа, маж - мажаш, лістаж - лістажу,
воз - воза, мазь - мазі, дождж - дажджу, рэж - рэжу, а таксама розаг - розгі, мозг - мазгі,
лязг - лязгаць, грыб - грыбны, грыбніца, бег - беглы, бегма, загадка - загадны, загадваць,
ножка - нажны. Словы лязг, лязгаць маюць варыянты ляск, ляскаць.
2. Правапіс уласнабеларускіх і запазычаных слоў, у якіх напісанне звонкіх і глухіх
зычных нельга праверыць, вызначаецца па слоўніку: футбол, баскетбол, вакзал, айсберг,
струбцына, экзамен, Афганістан.
Каментарыі: Гэтае правіла засталося без змен. У ім сфармуляваны прынцыпы
нязменнага правапісу глухіх і звонкіх зычных (акрамя прыставачнага з) незалежна ад
пазіцыі і вымаўлення. Фактычна пацвярджаецца марфалагічны прынцып правапісу
зычных літар у беларускай мове. Для таго каб вызначыць, якую літару трэба пісаць,
неабходна падабраць такое роднаснае слова (ці форму слова), каб дадзены гук знаходзіўся
ў моцнай пазіцыі. Менавіта па гэтай пазіцыі і вызначаецца правільнае напісанне.
Напрыклад, у слове казка (вымаўляецца [каска]) пішацца літара з, таму што ў словах
казаць, казачны выразна вымаўляецца гук [з]. Наадварот, у слове коска 'малая каса'
пішацца с, таму што ў словах каса, касавіца, касіць, касец выразна вымаўляецца гук [с].
Цяжкасць у гэтых адносінах выклікаюць словы, у якіх правапіс звонкіх і глухіх
зычных не правяраецца. Напісанне такіх слоў, a іх у сучаснай беларускай мове даволі
шмат, правяраецца па слоўніку.
Напрыклад: абсалютны (а таксама аднакарэнныя абсалютызм, абсалютаваць,
абсалютызацыя і інш.), абсарбент, абсерваторыя, абскурант, абстрагаванне,
абстрактны, абстракцыянізм, абструкцыя, абсурд, абсурдны, абсцэс, абцас, абцугі,
абшлаг, айсберг, афганец, баскетбол, бейсбол, вакзал, віндсёрфінг, гангстар,
дысгармонія, ландкарта, ландшафт, субкантынент, субклетачны, субсідыя,
субстантыўнасць, субстантыўны, субстрат, субтропікі, субцітр, фісгармонія, футбол,
экзабіялогія, экзаменаваць, экзаменатар, экзатычны, экзістэнцыяльны і інш.
Заўвага: Прыстаўка іншамоўнага паходжання дыс- пішацца нязменна, незалежна
ад наступнай літары. Параўн.: дыскваліфікацыя, дысгармонія, але: распілаваць, разбіць.
§ 12. Зычныя д, т і дз, ц
1. Чаргаванне цвёрдых зычных гукаў [д], [т] з мяккімі [дз'], [ц'] (дзеканне і цеканне)
адлюстроўваецца на пісьме: замест д, т перад е, ё, і, ю, я пішуцца адпаведна дз, ц: гарады
- у горадзе, народы - у народзе, сады - у садзе, іду - ідзём, вяду - вядзі, вада - вадзяны,
грудны - грудзі, люду -людзі, варта - на варце, хата - у хаце, чысты -чысцюткі, выток выцякаць, карта - на карце, катлы - кацёл, тру - церці, шосты - шэсць, пяты - пяць,
латынь - лацінка.
2. Чаргаванне [д], [т] з [дз'], [ц'] адбываецца перад мяккім [в']: два - дзве,
дзвесце,рута -руцвяны, мёртвы - мярцвяк, чатыры - чацвёрты, чэрствы - счарсцвелы.
Літара ц і афрыката дз перад мяккім [в'] пішуцца згодна з вымаўленнем у словах:
дзверы, мядзведзь, бацвінне, цвёрды, цвярозы, цвік, цвілы, цвісці, ліцвін, ліцвінка, яцвяг,
Мацвей, Мацвеенка, Бацвіннік і інш. Выключэнне: твіст.
3.
Гукі [д] у канцы прыстаўкі і [т] у складзе суфікса перад мяккім [в']
захоўваюцца нязменна і на пісьме перадаюцца адпаведна літарамі д і т: адвезці, у
таварыстве, у агенцтве, у выдавецтве, аб прыродазнаўстве, у грамадстве, у
братэрстве.
Гук [т] вымаўляецца нязменна і на пісьме перадаецца літарай т перад мяккім [в'] у
аддзеяслоўных назоўніках і ў словах, вытворных ад іх: бітва - у бітве, брытва - брытве,
брытвенны, клятва - клятве, клятвенны, пітво - у пітве, паства - у пастве. Літары д i m
пішуцца таксама ў некаторых іншых словах: мардва - мардве, мардвін, Мардвінаў, Літва у Літве.
4. У запазычаных словах (а таксама ў вытворных ад іх) цвёрдыя д, т, як правіла,
пішуцца нязменна: рэйсфедар, дэлегат, дэманстрацыя, медыцына, апладысменты, індык,
літаратура, майстар, матэрыял, універсітэт, кватэра, тэхніка, тыраж, скептык,
ерэтык, пластык, тэарэтык, авантура, дыктатура.
5. Перад суфіксамі і спалучэннямі суфіксальнага паходжання -ін-, -ір-, -ік-, -ёр-, еец-, -ейск-у словах іншамоўнага паходжання, а таксама ў словах, вытворных ад іх, [д] і [т]
чаргуюцца з [дз'], [ц'], што і адлюстроўваецца на пісьме: сульфіды - сульфідзін, каманда -
камандзір, індзеец, індзейскі (але: Індыя - індыец, індыйскі, індыйцы), гвардыя - гвардзеец,
гвардзейскі, мантаж - манцёр, манціроўка, манціровачны, білет - білецёр, білецік, эпізод эпізодзік, жакет - жакецік.
6. Зычныя дз, ц пішуцца ў некаторых словах, правапіс якіх вызначаецца па
слоўніку: мундзір, гетэрадзін, дзюна, дзюшэс, бардзюр, арцель, арцішок, цір, цітр, эцюд,
цюль, нацюрморт, уверцюра, накцюрн, цюркскі, цюльпан, каранцін.
7. Зычныя д, т або дз, ц пішуцца ў адпаведнасці з беларускім літаратурным
вымаўленнем ва ўласных імёнах: Дадэ, Дэфо, дэ Бальзак, Дэтройт, Тэлаві, Атэла,
Тэвасян, Тэкля, Тэкерэй, Тэрэза, Шаптыцкі, "Юманітэ", Дзяніс, Гарыбальдзі, Дзвіна,
Дзясна, Барадзіно, Уладзівасток, Градзянка, Плоўдзіў, Хрысціна, Цютчаў, Кацюбінскі,
Вучэціч, Целяханы, Цімкавічы, Ціхвін, Быцень, Церак, Цюмень, Цюрынгія, Гаіці,
Палесціна, Поці, Таіці і інш. Правапіс такіх слоў вызначаецца па слоўніку.
Каментарыі: Правіла фактычна застаецца без змен. Яно рэгламентуе правапіс
зычных [д], [т] і [дз'], [ц'] і звязана з адлюстраваннем на пісьме такой спецыфічнай
асаблівасці беларускага вымаўлення, як дзеканне і цеканне. Правіла адносіцца да
найбольш складаных у сучасным беларускім правапісе, паколькі па-рознаму
выкарыстоўваецца ў адносінах да розных груп (паводле паходжання і структуры) слоў.
Гэта звязана з тым, што чаргаванне [д], [т] з мяккімі [дз'], [ц'] у беларускай мове не
адносіцца да універсальных фанетычных з'яў і паслядоўна праяўляецца толькі пры
словазмяненні і словаўтварэнні новых слоў ад спрадвечнабеларускіх: вада - вадзе,
вадзяны, вадзіца; хата - хаце, хацінка, мост - на мосце, мосцік, масціць; гняздо - у гняздзе,
гняздзечка, гняздзіцца і інш. У некаторых трупах слоў, у прыватнасці іншамоўнага
паходжання, гэтая фанетычная з'ява праяўляецца непаслядоўна. Таму правапіс большасці
слоў з літарамі д і т вызначаецца па слоўніку.
У пунктах 1 і 2 § 12 сфармуляваны асноўныя прынцыпы адлюстравання на пісьме
чаргаванняў цвёрдых зычных гукаў [д], [т] з мяккімі [дз'], [ц'] у аднакарэнных словах (вада
- вадзяны, чысты - чысцюткі) і пры іх словазмяненні (вада - у вадзе, хата - у хаце, вяду вядзе, варта - на варце), а таксама перад мяккім [в'].
Параўн.: ацвярдзенне, ачарсцвелы, ачарсцвенне, ачарсцвець, бацвінне, жаўтацвет,
зацверджаны, зацвердзіць, зацвердзяваць, зацвісці, зацвітанне, зацвярджаць,
зацвярджэнне, зацвярдзелы, зацвярдзенне, зачарсцвеласць, зачарсцвелы, зачарсцвець,
здранцвеласць, здранцвець, лісцвяны, мярцвяк, падзвіжнік, падзвіжніца, падзвіжніцкі,
падзвіжніцтва, пацвельвацца, пацвельваць, пацверджаны, пацвердзіць, сцвердзіць,
сцвярджэнне, сцвярдзелы, сцвярдзець, цвёрды, цвік, цвінтар, цвісці, цвіценне, чарсцвець,
чацвер, чацвертаваць, чацвёра.
Наступныя пункты (3 - 7) гэтага правіла фактычна датычацца асаблівасцей
адлюстравання дзекання і цекання ў асобных трупах слоў:
а)
у словах з прыстаўкамі пад-, ад- і суфіксам -ств- чаргавання [д], [т] з
мяккімі [дз'], [ц'] не адбываецца, што знаходзіць сваё адлюстраванне на пісьме. Гл. пункт 3
правіла. Правапіс такіх слоў правяраецца па слоўніку. Напрыклад: адвезці, адвесці,
падвезці, падвесці, падвесіць, аб дойлідстве, у справаводстве, аб высакародстве, у
ваяводстве, аб вынаходстве;
б)
у адпаведнасці з літаратурным вымаўленнем у пераважнай большасці слоў
іншамоўнага паходжання вымаўляюцца цвёрдыя [д] і [т], што знаходзіць адлюстраванне ў
напісанні. Гл. пункт 4 правіла. Напрыклад: акадэмік, акадэмічны, акрэдытыў, актывіст,
актыўны, актыўнасць, артылерыйскі, артылерыст, артыст, артышок, артэкаўскі,
артэрыя, асістэнт, атэізм, аўтарытэт, гіпатэнуза, гіпотэза, граматыка, дызайн,
дыктант, дыктар, дыктарскі, дылі,
дыпламат, дыпламант, дыпламатыя, дырыжор, дысананс, дыскабол,
дысертацыя, дэкада,
дэкаданс, дэкальтэ, дэканат, дэкор, дэлегат, дэрматыт, стэнаграма, стэнд,
традыцыя, тыльда, тып, тытул, тэарэма, факультэт, фанетыка, фарватар,
фестываль, фіктыўны;
в)
у пункце 5 сфармуляваны правілы правапicy слоў са спалучэннямі -ін-, -ір-, ёр-, -еец-, -ейск- у словах іншамоўнага паходжання (і вытворных ад іх), перад якімі [д] і
[т] чаргуюцца з [дз'], [ц'], што і адлюстроўваецца на пісьме: акрыдзін, акцін, амплідзін,
астацін, бландзін, вацін, гасцінец, гасцініца, дэрмацін, дэрмацінавы, карацін, леваміцэцін,
нейтрадзін, панкрэацін, пекцін, пласціна, пласціністы, сацін, серпанцін, амнісціраваць,
арыенціроўка, балаціравацца, бамбардзіроўка, брыгадзір, брыгадзірства, інвесціраваць,
камандзір, камандзіроўка, каменціраваць, карэкціроўшчык, манціроўка, скандзіраваць,
складзіраваць, штудзіраваць, акцёр, акцёрскі, бронетранспарцёр, бузацёр, гімнасцёрка,
грэнадзёр, імпарцёр, кінаакцёр, марадзёр, мушкецёр, парламенцёр, парламенцёрства,
рэпарцёрскі, транспарцёр, белагвардзеец, белагвардзейскі, гвардзеец, гвардзейскі, індзеец,
індзейскі.
Заўвага: Трэба памятаць, што чаргаванне [д], [т] з мяккімі [дз'], [ц'] паслядоўна
адбываецца толькі перад суфіксам -ік- з памяншальна-ласкальным значэннем (мост мосцік, кот - коцік, год - годзік, хвост - хвосцік, куст - кусцік, агарод - агародзік, завод заводзік). У іншых выпадках зычныя [д], [т] з мяккімі [дз'], [ц'] звычайна не чаргуюцца і
пішуцца нязменна: ерэтык, граматыка, матэматыка, прагматыка, эстэтыка, аналітык,
астматык, генетык, дыябетык, дыялектык, паралітык, прагматык, рамантык,
скептык, фанатык, эпілептык. Але: масціка, лунацік.
Не чаргуюцца [д], [т] з мяккімі [дз'], [ц'] у словах з суфіксамі ~іст-/-ыст, -інг-/ынг, -ізм-/-ызм: артыст, граматыст, флейтыст, шахматыст, парадыст, парашутыст,
статыст; мітынг, маркетынг, кастынг, картынг, рэйтынг, фартынг, холдынг;
меладызм, мюрыдызм, будызм, фрэйдызм, гігантызм, драматызм, дагматызм,
дэспатызм, магнетызм, прагматызм, фанатызм;
г)
у адпаведнасці з традыцыяй і літаратурным вымаўленнем у шэрагу слоў
іншамоўнага паходжання пішуцца дз, ц: карцеч, карцечны, касцюм, касцюмерны, цітла,
цітр, цір, дзіда, дзюбель, дзюдо, дзюна, дзюралюміній, дзюшэс, цюбік, цюбінг, цюк, цюль,
цюльпан, цюфяк і інш.
§13. Некаторыя спалучэнні зычных
1.
У асобных словах адбылося спрашчэнне груп зычных: гістарычныя
спалучэнні здн, згн, стн, скн, стл, рдн вымаўляюцца як зн, сн, сл, рн, што і
адлюстроўваецца на пісьме:
здн - зн: праязны, выязны (параўн.: приезд, выезд), позна, спазніцца, Познышаў;
згн - зн: бразнуць (параўн.: бразгаць);
стн - сн: бязлітасны (параўн.: літасць), пачэс-ны (параўн.: чэсцъ), ненавісны
(параўн.: нянавісць), існаваць (параўн.: істота), скарасны (параўн.: скорасць), колькасны
(параўн.: колькасць), абласны (параўн.: вобласць), капусны (параўн.: капуста), посны
(параўн.: пост), гуснуць (параўн: густы, гусцець), абвесны (параўн.: абвестка, абвясціць),
месны (параўн.: змястоўны, месца); тое ж у запазычаннях: кантрасны (параўн.:
кантраст), кампосны (параўн.: компост), фарпосны (параўн.: фарпост);
скн - сн: бліснуць (параўн.: бліскаць, бліскавіца, бляск), пырснуць (параўн.:
пырскаць), пляснуць (параўн.: пляскаць), ляснуць (параўн.: ляскаць), трэснуць (параўн.:
трэскаць); але: віскнуць, націскны;
стл - сл: жаласлівы (параўн.: жаласць), шчаслівы (параўн.: шчасце), карыслівы
(параўн.: карысць), няўрымслівы (параўн.: урымсціцца), помслівы (параўн.: помста),
паслаць (параўн.: пасцялю, пасцель);
рдн - рн: міласэрны, міласэрнасць (параўн.: сардэчны).
2. Спалучэнні зычных ск, cm, с'ц' на канцы кораня слова могуць чаргавацца з шч,
што і перадаецца на пісьме: воск - вашчыць, густы -гушчар, хрысціць - хрышчоны. Калі
каранёвае с стаіць побач з суфіксальным к, якое можа чаргавацца з ч, то спалучэнне гукаў
[c] і [ч] (у вымаўленні - [шч]) перадаецца як сч. Напісанне сч захоўваецца і ва ўсіх
вытворных словах: пясчынка, пясчанік, супясчаны, супясчанік, брусчатка.
3. Спалучэнне зычных дт на канцы слоў іншамоўнага паходжання перадаецца праз
т: Гумбальт, Кранштат, Брант, Рэмбрант, Шміт, Клот, фарштат.
Каментарыі: 1. Правіла ў цэлым засталося без змен. Яно адлюстроўвае асаблівасці
напісання некаторых спалучэнняў зычных у адпаведнасці з літаратурным вымаўленнем.
Увядзенне гэтага правіла абумоўлена, галоўным чынам, тым, каб адрозніць адпаведныя
напісанні ў беларускай і рускай мовах, у якой большасць падобных спалучэнняў зычных
пішацца нязменна незалежна ад вымаўлення. Параўн.: бел. проезд - праязны, выезд выязны, капуста - капусны; рус. проезд - проездной, выезд - выездной, капуста капустный. Акрамя таго, гэтае правіла распаўсюджваецца і на тыя выпадкі, калі ў
беларускай мове спалучэнні зычных, што не вымаўляюцца, нельга праверыць. Напрыклад,
позні, спазніцца, спазненне (гіст. по[здн]і, спа[здн]іцца, спа[зда]енне; параўн.: рус.
поздний, опоздать, опоздание).
2. У новых правілах такая норма распаўсюджваецца і на шэраг слоў іншамоўнага
паходжання, якія раней былі выключэннямі: кампосны (параўн.: кампост), кантрасны
(параўн.: кантраст), фарпосны (параўн.: фарпост), баласны (параўн.: баласт), аванпосны
(параўн.: аванпост).
3. Асаблівую ўвагу трэба звярнуць на правапіс слоў іншамоўнага паходжання з
канцавымі спалучэннямі зычных дт, якія ў адпаведнасці з беларускім літаратурным
вымаўленнем перадаюцца праз т: Гумбальт, Кранштат, Брант, Рэмбрант, Шміт,
Клот, фарштат. Гэтае правіла важна з пункту погляду адрознення правапісу гэтых слоў
у беларускай і рускай мовах. Параўн.: рус. Гумбольдт, Кронштадт, Брандт, Рембрандт,
Шмидт, Клодт, форштадт.
§ 14. Прыстаўныя і ўстаўныя зычныя
1. Прыстаўная літара в пішацца перад націскным о:
у пачатку слоў: возера, вольха, восень, воспа, вось, вокны, вотчына, войкаць, вобад,
ворыва, воблака, вобласць, востраў, Вогненная Зямля, Вольга і інш., у вытворных ад іх
словах пасля прыставак: абвостраны, адворваць, павойкаць, увосень; але: окаць (і
вытворныя ад яго), одум. Пры змене месца націску о пераходзіць у a і прыстаўная в у
гэтых словах не пішацца: абады, азёрны, асённі;
перад прыстаўкамі о-, об-, од- (от-): вокіс, вокісел, воклік, вокліч, вокрык, вопыт,
вопіс, вобземлю, вобмацкам, вобыск, водгалас, водгук, воддаль, водзыў, водпаведзь,
водпуск, водсвет, водступ, вотруб'е і інш., а таксама навобмацак, наводдалек, паводле,
наводшыбе і інш.;
у запазычаных словах: вохра, воцат і вытворных ад іх: вохрыць, павохрыць,
воцатнакіслы і інш.
2. У словах вока, востры, восем, вакол і вытворных ад іх прыстаўная в захоўваецца
незалежна ад месца націску: вачэй, вачамі, завочны, увачавідкі, уваччў; вастрыць,
вастрыня, завастрэнне; васьмёра; ваколіца, наваколле, ваколічны.
3. Перад націскным о у сярэдзіне некаторых слоў пішацца ўстаўная літара в:
ніводзін, Лявон, Лявончанка, Радзівонаў і інш.
4. Прыстаўная літара в не пішацца ў запазычаных словах і некаторых уласных
імёнах і назвах перад пачатковым націскным [о]: опера, оперны, ода, ордэн, офіс,
Оксфард, Ом, Омск, Орша і інш.
5. Прыстаўная літара в пішацца:
перад каранёвым у ў пачатку слоў: вугал, вуда, вугаль, вуж, вузел, вузы, вуліца, вунь,
вус, вусны, вуха, вучань, а таксама ў вытворных ад іх словах незалежна ад месца націску:
абвуглены, каменнавугальны, чатырохвугольнік, завулак, навудзіць, вудзільна, вузлы,
вузлаваты, вусаты, чарнавусы, вусач, вучыцца, навука, навучальны, педвучылішча, вушэй,
вушамі, завушніцы, лапавухі, залатавуст і інш.;
перад націскнымі прыстаўкамі у-, уз- (ус-): вупраж, вузгалаўе, вусцілка, вусціш,
вусцішна.
6. Устаўная літара в пішацца ў сярэдзіне слоў:
перад націскным у: павук, цівун, каравул, есавул, а таксама ў вытворных ад іх
словах незалежна ад месца націску: павукі, павуцінне, павучбк; цівундм; каравульны;
есавульскі;
перад у ва ўласных імёнах і геаграфічных назвах: Матэвуш, Навум, Навумаўка,
Тадэвуш.
7.
Прыстаўная літара в не пішацца перад націскным пачатковым у:
у запазычаных словах: ультра, ультрафіялетавы, унтэр, унікум, унія, урна; але:
вустрыца;
ва ўласных імёнах і назвах: Ульяна, Ула, Умань, Уздзенскі раён, Узда, Урал,
Узбекистан, Украіна, Ушачы, Уэльс і інш.
8.
Прыстаўная літара г пішацца ў займенніках гэты, гэтакі, гэтулькі і ў
прыслоўях гэтак,гэтаксама, дагэтуль, адгэтуль.
3 прыстаўной літарай г пішуцца выклічнікі: гэй, го, га.
Каментарыі: 1. Правілы правапісу прыстаўных і ўстаўных зычных засталіся
практычна без змен. У дадзеным выпадку важна засвоіць спісы слоў, у якіх прыстаўное
(устаўное) в пішацца ва ўсіх выпадках без выключэння (напрыклад, вока, востры, восем,
вакол; вугал, вуда, вугаль, вуж, вузел, вузы, вуліца, вунь, вус, вусны, вуха, вучань), і спісы
слоў, у якіх правапіс прыстаўнога в залежыць ад месца націску (возера, вольха, восень,
вокны, ворыва, воблака, вобласць, востраў; але: азёры, альховы, асенні, аканіцы, араць,
абласны, астраўны).
2. Згодна з новымі правіламі ўстаўное в пішацца ў словах есавул, есавульскі, якія
раней пісаліся без устаўнога в. Такім чынам, правапіс прыстаўнога і ўстаўнога в
становіцца больш паслядоўным і адлюстроўвае асаблівасці сучаснага літаратурнага
вымаўлення.
3. Дадатковай увагі патрабуе правапіс прыстаўнога в у складаных словах
вогнеахова, вогнеахоўны, вогнезасцерагальны, вогненебяспечны, вогнепаклонства,
вогнетушьцель, вогнетрывалы, вогнеўстойлівы, востравугольны, вострадэфіцытны,
востраінфекцыйны,
востраканечнік,
востраканцовы,
вострасатырычны,
вострасюжэтны. Ва ўсіх гэтых словах націск у другой частцы знаходзіцца не на першым
складзе. Таму згодна з правіламі правапicy о (гл. п. 2 § 5) у першай частцы захоўваецца
напісанне о і прыстаўнога в перад ім.
§ 15. Нескладовае ў і у складовае
1.
Нескладовае ў пішацца згодна з беларускім літаратурным вымаўленнем
пасля галосных:
пры чаргаванні [у] з [ў]:
у пачатку слова (калі гэта слова не пачынае сказ і перад ім няма знакаў прыпынку):
на ўвесь дзен’ (ад усіх), моцны ўдар (ад удару), хацела ўзяць (хацеў узяць), сонца ўзімку
(месяц узімку), крыкі "ўра" (крык "ура"), для ўніята (з уніятам), ва ўніверсітэце (перад
універсітэтам), на ўзвей-вецер (сцяг узвіўся), ледзьве ўчуў (раптам учуў);
у сярэдзіне слова пасля галосных перад зычным!: аўдыенцыя, саўна, фаўна,
аўдыякасета, аўра, даўн, джоўль, каўчук, маўзер, маўр, паўза, раўнд; але: траур;
пры чаргаванні [л] з [ў]: даў, мыў, казаў, змоўклі, воўк, шоўк, шчоўк, поўны, коўзкі,
моўчкі, паўметра, боўтаць; але: палка, памылка, сеялка, Алдан, Алжыр, Албанія, Волга,
Валдай, Балгарыя;
пры чаргаванні [в] з [ў]: лаўка (лава), крыўда (крывы), зноўку (новы), аўса (авёс),
бацькаў (бацькавы), кроў (крыві), любоў (любові), кароў (карова), гатоў (гатовы), аўчына,
аўторак, каўбой, аўгур, Аўстрыя, Аўдоцця, Аўрора, Каўказ, Боўш, Роўда, аўгіевы стайні;
але: краіна В'етнам, рака Влтава, армія В'етконга, змаганне за В'енцьян.
У канцы запазычаных слоў ненаціскное у не скарачаецца: фрау, Шоу, Ландау,
Каратау, Дахау, Цеміртау, ток-шоу, ноу-хау.
2. Гук [у] пад націскам не чаргуецца з [ў]: да
Брэсцкая
чулася
у
выклічніках у (у, нягоднікі!), ух (ух ты!), уй (уй, які смешны!).
3. Гук [у] не чаргуецца з [у] у запазычаных словах, якія заканчваюцца на -ум, -ус:
прэзідыум, кансіліум, радыус, страус, соус і вытворных ад іх.
4. Гук [у] на пачатку ўласных імён і назваў заўсёды перадаецца вялікай літарай У
складовае без надрадковага значка: ва Узбекистан (для ўзбекаў), на Уральскіх гарах (на
ўральскіх дарогах), на Украіне (за ўкраінцаў), за Уладзіміра, каля Уладзіслава, да
Усяслава.
Каментарыі: 1. Правілы правапісу ў нескладовага засталіся тыя ж, аднак іх
дзеянне істотна пашыраецца на вялікую колькасць слоў іншамоўнага паходжання, якія,
паводле дзеючых правіл, былі выключэннямі.
Так, згодна з новымі правіламі адбываецца чаргаванне [у] з [ў] у названай пазіцыі і
ў словах іншамоўнага паходжання, у якіх раней гэтае чаргаванне не назіралася: для
ўніята, ва ўніверсітэце, ва ўніверсаме, на ўнікальным матэрыяле, пасля ўрагану, да
ўролага, здаць ва ўтыль, гэтая ўтопія і інш.
Згодна з новымі правіламі адбываецца чаргаванне [у] з [ў] пасля галосных і ў
словах іншамоўнага паходжання, у якіх раней гэтае чаргаванне не назіралася, а таксама ў
новых запазычаннях, правапіс якіх яшчэ не знайшоў замацавання ў нарматыўных
слоўніках беларускай мовы: раўнд, даўн, фаўна, андэграўнд, саўна, клоўн, шоўмен,
ноўтбук, джоўль, ноўмен (наўмен), пакгаўз, каўзалгія, каўлепра, лакаўт, раўт, трэшкоўт,
чаўш, скаўт і інш.
Такім чынам, правілы правапісу ў (нескладовага) у сучаснай беларускай мове
становяцца фактычна універсальнымі.
2.
У адпаведнасці з новымі правіламі застаецца нязменным напісанне у
складовага:
а)
пад націскам:
б)
у запазычаных словах, якія заканчваюцца на -ум, -ус (а таксама вытворных
ад іх): прэзідыум, кансіліум, акварыум, лінолеум, калёквіум, калёгіум, сімпозіум, опіум,
мёдыум, кампендыум, фузарыум, тэрарыум, соцыум, кансорцыум; анчоус, радыус,
страус, соус, архіварыус, натарыус, харыус;
в)
на канцы запазычаных слоў: фрау, Шоу, Ландау, Каратау, Дахау, Цеміртау,
ток-шоу, ноу-хау. Гэтае новае палажэнне ўведзена для рэгламентацыі аднастайнага
напісання у ў канцы запазычаных слоў, у тым ліку складаных слоў, якія пішуцца праз
злучок. Параўн.: ток-шоу, ноу-хау; але: шоўмен.
3. Нязменным засталося напісанне у на пачатку ўласных назваў, якое заўсёды
перадаецца вялікай літарай У складовае без надрадковага значка Гэтая норма
распаўсюджваецца на напісанне асабовых імёнаў, імёнаў па бацьку і прозвішчаў і ў тых
выпадках, калі ўвесь тэкст напісаны вялікімі літарамі. Напрыклад: ВІНШУЕМ 3 ДНЁМ
НАРАДЖЭННЯ ШАНОЎНАГА УЛАДЗІМІРА УЛАДЗІСЛАВАВІЧА УРБАНОВІЧА. Ва
ўсіх астатніх выпадках у тэкстах, напісаных вялікімі літарамі, дзейнічаюць агульныя
правілы правапісу у складовага і ў (нескладовага): ВІНШУЕМ УДЗЕЛЬНІКАЎ МІЖНАРОДНЫХ СПАБОРНІЦТВАЎ; ЗАПРАШАЕМ НА ЎРАЧЫСТЫ СХОД, ПРЫСВЕЧАНЫ
ДНЮ ПЕРАМОГІ; ВІТАЕМ УДЗЕЛЬНІКАЎ ПЕРШАГА ЎСЕБЕЛАРУСКАГА З'ЕЗДА
НАСТАЎНІКАЎ
4. Згодна з правіламі у не скарачаецца пасля знакаў прыпынку (коскі, працяжніка і
г. д.): Усе палешукі, у тым ліку і стараста, пісаць не ўмелі (Я. Колас); Стрэлы чутны
толькі недзе далека – у лесе (Я. Скрыган).
У сувязі з гэтай нормай неабходна цвёрда адрозніваць знакі прыпынку і іншыя
графічныя знакі, якія знакамі прыпынку не з'яўляюцца. Так, не з'яўляюцца знакамі
прыпынку ў беларускай мове двукоссе і злучок, таму пасля іх ў нескладовае пішацца ў
адпаведнасці з агульным правілам: пачулася гучнае "ўра", прыслоўе "ўночы" ўтварылася
ад назоўніка ноч, расці-ўмацоўвайся, мастакі-ўмельцы, жанчына-ўрач.
Усе віды дужак у беларускай мове з'яўляюцца знакамі прыпынку, таму пасля іх у
не скарачаецца. Не лічацца знакам прыпынку толькі квадратныя дужкі, што
выкарыстоўваюцца для запісу гукаў у транскрыпцыі. Напрыклад:... (у нескладовае)
ужываецца ў адпаведнасці з агульным правіламі правапісу...; ...перадача на пісьме [э] ў
іншых запазычаных словах...
5. Не скарачаецца у у літарных абрэвіятурах: РУУС - раённае ўпраўленне
ўнутраных спраў.
6. У вершаваных тэкстах для захавання рыфмы замест у складовага можа пісацца ў
нескладовае (і наадварот): Ў добры час, на улонні вясковым, дзе вадзіца крынічная б'е,
навучыўся я матчынай мове і задуманых песняў яе (Л. Гаўрылкін).
7. У навуковых лінгвістычных тэкстах назіраецца спецыфічнае выкарыстанне літар
у складовае і ў нескладовае для абазначэння адпаведных гукаў і літар беларускага
алфавіта. Напрыклад: Нескладовае ў і у складовае; Не з'яўляюцца знакамі прыпынку ў
беларускай мове двукоссе і злучок, таму пасля іх ў нескладовае пішацца ў адпаведнасці з
агульным правілам;.. .згодна з новымі правіламі адбываецца чаргаванне [у] з [у] у названай пазіцыі і ў словах іншамоўнага паходжання...; У адпаведнасці з новымі правіламі
застаецца нязменным напісанне у складовага; Нязменным засталося напісанне у на
пачатку ўласных назваў, якое заўсёды перадаецца вялікай літарай У складовае без
надрадковага значка; Згодна з правіламі у не скарачаецца пасля знакаў прыпынку; Не
скарачаецца у ў літарных абрэвіятурах.
8. Не скарачаецца у ў словах, якія з'яўляюцца іншамоўнымі ўкрапленнямі (не
запазычаннямі!) у беларускіх тэкстах. Напрыклад: Я нашу ў сваім сэрцы сапраўдную
жалобу ці, па-руску кажучы, "траур" па няздзейсненых марах свайго юнацтва.
§ 16. Нескладовае й
1.
Гук [і] пасля прыставак, якія заканчваюцца на галосны, чаргуецца з [й] і
перадаецца на пісьме літарай й:
у словах з коранем іс-ці, ігр-аць, ім-я, інач-ай на месцы ненаціскнога пачатковага
каранёвага [і]: зайсці, прыйсці, прыйшоў, пайшоў, выйду, выйшаў, увайсці, выйграць,
зайграць, перайграць, выйгрыш, перайменаваць, найменне, займенны, займеннік,
пайменны, перайначыць, перайначванне;
у словах займаць, наймаць, пераймаць, перайманне, праймаць.
У астатніх выпадках пачатковы каранёвы [і] захоўваецца пасля прыставак на
галосны: заіскрыцца, заікацца, заінець, праіснаваць, заінтрыгаваць, праілюстраваць,
праінфармаваць, неістотны, Прыіртышша, Заішым'е, Заілійскі, праіранскі.
2. У словах, утвораных ад дзеясловаў ісці, іграць пры дапамозе прыставак на
зычны (аб-, ад-, над-, раз-, уз- і інш.), [i] чаргуецца з [ы]: абышоў, узышоў, абысці,
надысці, падысці, разысціся, падыграць, абыграць і інш.
3. У сярэдзіне запазычаных слоў, у тым ліку ва ўласных назвах, літара й
пішацца толькі перад зычнымі: дызайн, Кландайк, Драйзер, Айні, лайнер, камбайн.
Гукавое спалучэнне зычнага гука [й] з галоснымі ў словах іншамоўнага
паходжання перадаецца ётаванымі галоснымі, як і ў словах уласнабеларускіх:
на пачатку слова: Ёфе, Нью-Ёрк;
пасля галоснага ў сярэдзіне слова: маёр, маярат, маянэз, раён, Аюнскі;
пасля галоснага на канцы слова: фае, секвоя, Мая, Папая.
Каментарыі: Сфармуляваныя ў гэтым параграфе правілы правапісу
нескладовага й датычацца толькі некаторых груп уласнабеларускіх слоў і слоў
іншамоўнага паходжання.
У пункце 1 параграфа рэгулююцца правілы правапісу групы слоў
уласнабеларускага паходжання, у якіх каранёвы [i] чаргуецца з [й] пасля прыставак на
галосную, што знаходзіць адлюстраванне на пісьме. Гэтая норма распаўсюджваецца
на вельмі абмежаванае кола лексічных адзінак, якія практична поўнасцю пералічаны ў
названым пункце.
Пункт 2 параграфа рэгламентуе правапіс ы ў словах, утвораных з дапамогай
прыставак на зычную ад дзеясловаў ісці і іграць.
Правапіс й у канцы слова, а таксама ў сярэдзіне слова перад зычным
ажыццяўляецца ў адпаведнасці з вымаўленнем і не складае арфаграфічнай цяжкасці.
Параўн.: зайчаня, байка, майка, лейка, гайка, спявайце, гуляйце, чытай, працуй, малюй,
галасуй і г. д. Toe ж самае датычыцца i слоў іншамоўнага паходжання (гл. п. 3):
дызайн, дызайнер, лайнер, басейн, кранштэйн, санаторый, мараторый, прафілакторый,
планетарый, каментарый, інгаляторый, салярый, лекторый.
Спалучэнні гука [й] з наступнымі галоснымі гукамі на пісьме перадаецца
адпаведнымі ётаванымі галоснымі: працую, чытаю і г. д. Гэтая ж норма
распаўсюджваецца і на словы іншамоўнага паходжання: маёр, раён, фае, баянет і г. д.
Згодна з гэтым правілам змянілася напісанне слоў Нью-Ёрк, Ёфе.
Такім чынам, у параграфе ў першую чаргу вызначаюцца правілы правапісу слоў,
у якіх на пісьме адлюстроўваюцца асаблівасці чаргавання галоснага і з й і ы, а таксама
правапісу іншамоўных слоў з зыходным й у іх фанемным складзе. Важнасць цвёрдага
засваення правілаў правапісу й нескладовага ў беларускай мове абумоўлена наступным:
1. Пашырэннем у сучаснай пісьмовай практыцы ненарматыўнага напісання й у
выпадках, не прадугледжаных гэтым параграфам.
2. Уплывам рускай мовы, згодна з правапіснымі нормамі якой у словах
іншамоўнага паходжання захоўваецца напісанне й перад наступнай галоснай.
Параўн.: бел. маёр, раён, маянэз, фае, секвоя, параноя, маяран - рус. майор, район,
майонез, фойе, секвойя, паранойя, майоран.
§ 17. Падоўжаныя і падвоеныя зычныя
1. На пісьме падоўжаныя зычныя ж, з, дз, л, н, с, ц, ч, ш, якія стаяць паміж
галоснымі, абазначаюцца падвоеным напісаннем адпаведных літар (падоўжанае дз на
пісьме перадаецца як ддз): замужжа, Залужжа, раздарожжа, ружжо, маззю, рыззё, суддзя,
разводдзе, ладдзя, пападдзя, колле, вяселле, наваколле, карэнне, насенне, вараннё,
двукоссе, калоссе, адкрыццё, дзесяццю, жыццё, забыццё, куцця, мыццё, пятнаццаццю,
пяццю, пяццюдзесяццю, свацця, суквецце, ламачча, ноччу, Уручча, зацішша, узвышша,
мышшу.
2.У запазычаных словах, у тым ліку ва ўласных імёнах і назвах, і вытворных ад
іх словах падвоеныя літары звычайна не пішуцца: граматыка, група, калектыў, калекцыя
сума, карэспандэнт, коса, касір, тэрыторыя, піца, саміт; Ала, Васа, Генадзь, Іна, Нона,
Іпаліт, Кірыл, Адэса, Калькута, Марока, Ніца; але: бонна, донна, манна, панна, ванна,
мадонна, саванна; Тонна, Жанна, Сюзанна, Мекка і інш. Напісанне такіх слоў
вызначаецца па слоўніку.
3.Ва ўласных імёнах і назвах падоўжанае вымаўленне зычных адлюстроўваецца
на пісьме: Аўгіння, Аксіння, Анісся, Аўдоцця, Наталля, Таццяна, Усціння, Фядосся,
Траццякоўка; Краснаполле, Залессе, Закарпацце і інш.; але: Ілья, Емяльян, Касьян, Ульян,
Ульяна, Юльян, Юльяна, Традзьякоўскі і вытворныя ад іх: Ільін, Ільіч, Ільінскі,
Ільічоўка, Ульянаў, Ульянаўск, ульянаўскі і інш.
Каментарыі: 1. Для беларускай мовы ўвогуле не характерна ўжыванне
падвойных літар паміж галоснымі ў межах адной марфемы (каранёвай ці
афіксальнай). Таму напісанне падвойных зычных звычайна назіраецца толькі на
стыку марфем:
прыстаўкі і кораня: рассыпаць, раззлаваць, паддашак, аббегчы, аддаць,
паддоследны, паддобрыцца, паддувала;
кораня і суфікса: каменны, кішэнны, насценны, гартанны, белакачанны,
накаленны, пераменны;
суфікса і постфікса: весяліцца, вучыцца, старацца (дзе першае ц з'яўляецца
суфіксам, а другое ц - часткай постфікса): весяліць + ца- весяліцца, вучыць + ца вучыцца. Трэба толькі адрозніваць формы зваротных дзеясловаў трэцяй асобы
адзіночнага ліку першага спражэння, у якіх падвойнае цц адносіцца да постфікса.
Параўн.: вучань чытае - кніга чытаецца, ён будуе - дом будуецца.
2. Пэўную цяжкасць можа выклікаць правапіс слоў з так званымі падоўжанымі
зычнымі, якія гістарычна ўзыходзяць да спалучэнняў адпавед-ных "непадоўжаных"
зычных з й (і). Параўн.: вяселле (фактычна вясе[л-+-і]е), каменне (каме[н-+і]е), суддзя
(су[д-+-і]я), зарэчча, узвышша, залессе, пераноссе, калоссе і г. д. Складанасць правапісу
гэтай групы слоў заключаецца ў тым, што ў вусным маўленні названыя падоўжаныя
зычныя часта вымаўляюцца як зычныя звычайнай працягласці. Акрамя таго, пад
уплывам рускай мовы часта на месцы падоўжанага зычнага вымаўляецца спалучэнне
адпаведнага зычнага гука і й.
3. Асаблівую цяжкасць можа выклікаць правапіс запазычаных слоў, якія ў
беларускай мове вымаўляюцца і пішуцца без падвойных зычных (асобныя выпадкі
вымаўлення і напісання падвойных зычных у словах іншамоўнага паходжання
прыведзены ў пункце 2; правапіс такіх слоў правяраецца па слоўніку), а ў рускай мове
такое падваенне захоўваецца. Параўн.: бел. абат (рус. аббат), абацкі (рус. аббатский),
абацтва (рус. аббатство), аберацыя (рус. аберрация), абрэвіятўра (рус. аббревиатура),
абрэвіяцыя, аўтакаліматар, аўтакалдна (рус. автоколонна), аўтакаментарый (рус.
автокомментарий), аўтакарэкцыя (рус. автокоррекция), аўтапасажыр (рус. автопассажир),
аўтапасажырскі, аўтаралі (рус. авторалли), аўтарысдра, аўтарблер, аглюцінатыўнасць,
аглюцінатыўны, аглюцінацыя, аглюцінін, агравацыя, агрэсіўнасць, агрэсіўны, агрэсія,
агрэсар, адэнда, адэндум, адэнды, адыс-абебскі, акламацыя, акліматызатар,
акліматызацыйны, акліматызацыя, акліматызаванне, акліматызаваны, акліматызавацца,
аказіяналізм, акалада, акамадантны, акамадацыйны, акамадацыя, акампанемёнт,
акампаніятар, акампаніраваць, акампанаваць, акдрд, акардэаніст, акардэдн, акордавы,
акордны, акрэдытаванне, акрэдытаваны, акрэдытаваць, акрэдытацыя, акрэдытыў,
акрэдытыўны, акрэцыя, акузатыў, акультызм, акультны, акупант, акупацыйны, акупацыя,
акумуліраванне,
акумуліраваны,
акумуліравацца,
акумуліраваць,
акумулятар,
акумулятарны, акумулятыўны, акумуляцыя, акурат, акуратнасць, акуратны, акуратыст,
акуратыстка, алагамія, алакуцыя, аламетрыя, аламорф, аланім, алапат, алапатычны,
алапатыя, алапластыка, алапластычны, аласкоп, алатрапічны, алатропія, алафанія, алафон,
Алах, алахол, алахарыя, алахтон, алахтонны, алегарызм, алегарычнасць, алегарычны,
алегорыка, алегорыя, алегра, алегрэта, алеламарфізм, алеламорф, алелапатыя, алелі,
алелізм, алеманда, алеманіст, алергалагічны, алергалогія, алерген, алергенны, алергічны,
алергія, алерголаг, алея, алігатар, алілўя, алілуйны, ало, алод, алювій, алюзіўны, алюзія,
алюр, аманал, аманіты, аманіфікацыя, амарыліс, амарылісавы, аматол, амафіла, амафос,
амі, аміяк, аміякаты, аміячны, амоній, амоніевы, анаграма, анаграмны, аналіст, аналы,
анатаванне, анатаваны, анатаваць, анатацыя, анаты, анексіраваны, анексіраваць, анексія,
анексіянізм, анеліды, анігіліраваць, анігіляцыя, анона, анонавыя, ануітэ, ануляваны,
ануляваць, ануляцыя, антэна, антыгрыпін, апазіцыйны, апазіцыя, апанент, апанграванне,
апартунізм, апартуніст, апеляванне, апеляваць, апелянт і г. д.
Нават прыведзены вышэй фрагмент слоўніка сведчыць, што спіс слоў
іншамоўнага паходжання, у якіх у адрозненне ад рускай мовы падвойныя зычныя не
пішуцца, вельмі грунтоўны. Таму яны павінны быць пастаянна ў цэнтры ўвагі
настаўніка на уроках беларускай мовы, а вучням неабходна карыстацца слоўнікамі
беларускай мовы для вызначэння правільнага напісання гэтых слоў.
1/--страниц
Пожаловаться на содержимое документа