close

Вход

Забыли?

вход по аккаунту

код для вставкиСкачать
Метадычнае аб’яднання настаўнікаў роднай мовы і літаратуры СШ №7 г. Брэста
Салей Святлана Васільеўна
Жыву ў Беларусі і тым ганаруся (9-11 кл.)
Славутыя людзі Берасцейшчыны
Мэты:

выклікаць цікавасць да мінулага і сучаснасці свёй малой радзімы;

спрыяць пашырэнню ведаў вучняў пра гісторыю сваёй малой радзімы,
знакамітых берасцейцаў;

выпрацоўваць навыкі маналогічнага выступлення;

развіваць імкненне да пошукавай і даследчай дзейнасці, творчыя здольнасці
вучняў;

выхоўваць паважлівыя адгосіны да гісторыі, беражлівае стаўленне да
чалавека, пачуццё патрыятызму, нацыянальнай і ўласнай годнасці.
Задачы:

даць уяўленне аб славутых земляках-сучасніках і продках;

развіваць у вучняў уменне асэнсоўваць, вызначаць адметнае;

выхоўваць беражлівае стаўленне да спадчыны
.
Абсталяванне:

карта Брэсцкай вобласці;

выстаўка кніг пісьменнікаў-землякоў з аўтографамі;

дыск з партрэтамі знакамітых людзей;

запіс кліпа В. Аксёнава «Брэст»;

паштоўкі з відамі гарадоў Брэсцкай вобласці.
Ход урока
Прыйдуць людзі з Усходу,
Прыйдуць з Захаду людзі
І спытаюць нас:
«Скуль, якога вы роду?
Дзе зямля ваша будзе,
Дзе айчына ў вас?»
Л. Якубовіч
Арганізацыйны момант.
Работа над тэмай
Гучыць верш Г. Тамашэвіча «Прыгажосць Брэстчыны»
Берасцейскім родным краем
Шчыра сэрцам ганаруся
Велічава ўслаўляю
Шлях да зорнай Беларусі
На зямлі і ў паднябессі,
На касмічных тых высотах,
Наша славіцца Палессе
Дружбай, песняй і работай.
Дзе б ні быў – мілей вяртанне
На дамашнюю прапіску.
Вокны свецяцца каханнем,
Ці здалёку, ці то зблізку
Брэсцкіх вуліц і бульвараў
Упрыгожаны алеі.
Памяць вечная яхвярам
Гераічнай цытадэлі.
Думкай хуткай акрыляю
Край любімы, самабытны,
Без цябе жыцця не знаю:
Лунінец вышынь гранітных,
Пінск-палеская сталіца,
Шчыра сэрцам ганаруся,
Велічава ўслаўляю
І Бяроза, і Пружаны,
Камянецкая крыніца,
Маларыта, Кобрын, Янаў.
Да спадобы кожны звычай
У жыццёвай нашай долі.
Побач Жабінка, Драгічын,
На Гарыні слаўны Столін.
Ленты рэк, азёраў блюдца
Алімпійкаю павіты.
Скарбам продкі адгукнуцца –
Белавежай знакамітай.
Мне з Баранавіч навекі
Прыгажосць любві і лета
Іпяюць няспынна рэйкі
На пяці напрамках свету.
Вабяць Ляхавіч прасторы,
Ганцавіцкі шум дубровы,
Івацэвічаў узоры...
Край мой светлы, ганаровы.
Берасцейскім родным краем
Шлях да роднай Беларусі.
Слова настаўніка.
На сённяшнім уроку гутарка пойдзе пра нязменныя гістарычныя каштоўнасці. Пра
тое, чым славіцца Берасцейскі край – у Беларусі, у бліжнім і дальнім замежжы, у свеце. Для
кагосьці падарожжа здасца прывычным, а хтосьці наведае паўднёвы захад нашай краіны
ўпершыню... Галоўнае, каб дарога была лёгкай, а паведамленні не давалі сумаваць.
Група гістарыкаў
Слова настаўніка
Як стаць гісторыкам? Ці можна праз смугу часу разгледзець рысы былой рэальнасці?
Сучасная гітарычная навука спрабуе зрабіць гэта.
Думаю, для таго, каб пранікнуць у таямніцы іншых стагоддзяў, не абавязкова быць
спецыялістам. Дастаткова ведаць, што мінулае прысутнічае ў сучасным. У якой ступені –
залежыць не ад адлегласці эпохі па часе, а ад багацця яе па зместу. Тое ж самае можна
сказаць і пра людзей. Бывае, адзін яскравы ўчынак рабіў чалавека героем легенды. Агэта
носьбіт інфармацыі практычна спрадвечны.
Вучань (1 гісторык)
Сярод пісьмовых крыніц па гісторыі Берасцейшчыны аднн знаходзіцца па-за межамі
канкурэнцыі: кніга «Мельпамена» старажытнагрэчаскага вучонага Герадота. За гэтым
чалавекам замацавалася званне «бацькі гісторыі», па яго працах сучаснае чалавецтва
мяркуе пра забытую эпоху свайго маленства.
Герадот жыў у тыя часы, калі для здзяйснення адкрыцця было дастаткова
накіравацца з вынаходніцкай мэтай у больш ці менш далёкае падарожжа. Свет быў цёмны
і неразумны. Пра прынцыпы яго ўладкавання спрачаліся буйнейшыя асобы. Кніга «бацькі
гісторыі» апавядае пра падзеі, якія адбываліся каля 2500 гадоў назад. Прыкладна ў 445 годзе
да нашай эры Герадот здзейсніў паездку ў Паўночнае Прычорнамор’е.
Сардэчную сустрэчу аказалі яму ў багатым горадзе Ольвія, што знаходзіўся непадалёк ад
вытокаў Барысфена, сучаснага Дняпра. Апавяданні гараджан пра цуды, якія адбываюцца на
поўначы, вымусілі падарожніка здзейсніць рызыкоўную справу – накіравацца ўверх па
вялікай рацэ, каб убачыць на ўласныя вочы хоць бы
частку дзівосаў.
Сучасныя вучоныя лічаць, што Герадот змог
прасунуцца даволі глыбока на поўнач. Тут ён
даведаўся пра незвычайныя народы. Напрыклад, пра
будзінаў, якія ўсе як на падбор былі белавалосыя і
канапатыя. Першага даследчыка тэрыторыі сучаснай
Беларусі асабліва ўразілі апавяданні пра краіну
Няўрыду. Яна размяшчалася на захад ад
паўнаводнага Барысфена, сярод непралазных лясоў.
Лічылася, што Няўрыда ахоплівае басейны Прыпяці
і Заходняга Буга. Герадот не рызыкнуў накіравацца
на пошукі новых прыгод і, можа быць, гэта і лепш.
Гісторык застаўся на караблі і падрабязна апісаў у
дзённіках усё, што чуў пра таямнічых жыхароў краю
– неўрах.
Па яго словах, кожны неўр час ад часу пераўтвараўся ў воўка. Цікава, што апавяданні
пра гэтых людзей – ваўкалакаў – да гэтага часу ўжываюцца на Берасцейшчыне. Гэтыя
легенды – старажытнейшая частка мясцовага фальклору. Неўры актыўна ўдзельнічалі ў
палітычным жыцці сваёй эпохі. Так, яны адмовіліся ад саюза з ваяўнічымі скіфамі супраць
персідскага цара Дарыя. За што і паплаціліся.
Герадоту прынята давяраць. Менавіта ён увёў у навуку класічны прынцып: relata
refero, што значыць: апавядаю расказанае.
Настаўнік
Што б ні казалі скептыкі, а свет мяняецца ў лепшы бок.
Унаш адносна верацярпімы час складана зразумець эпоху, у якой жыццё чалавека залежала
ад прыналежнасці да той ці іншай канфесіі. Для гісторыка важна помніць пра тое, што шмат
стагоддзяў запар рэлігія не толькі ўплывала на палітыку, але і часта замяняла яе.
Вучань (2 гісторык).
9 кастрычніка 1596 года ў Мікалаеўскай царкве Брэста былі ўрачыста абвешчаны
галоўныя прынцыпы ўніі. У яе аснове ляжала сістэма ўзаемных уступак. Праваслаўныя
іерархі прызнавалі главенства Папы Рымскага і некаторыя каталіцкія дагматы, але пры
гэтым захоўвалі ўсе ранейшыя абрады і богаслужэнне на царкоўнаславянскай мове.
Рэформа закранула, у першую чаргу, беларускіх і ўкраінскіх жыхароў. З пункту погляду
Рыму і польскага ўраду ўнія абяцала прынесці каталіцкай царкве вялікую карысць, а на
самай справе з’явілася крыніцай бясконцых непарадкаў і «праліцця патокаў крыві».
У гэтай няроўнай барацьбе 5 верасня 1648 года ў муках скочыў сваё жыццё каля вёскі
Гершоны вядомы пісьменнік і публіцыст, вялікі абаронца праваслаўя святы Афанасій,
ігумен Брэсцкі. «Усё сваё жыццё ён вёў дзейсную барацьбу з насільна навязаным
каталіцтвам. Яго абвінавацілі ў падтрымцы казакаў Хмяльніцага, распаўсюджванні
падрыўной літаратуры. Некалькі разоў змяшчалі ў цямніцу, закоўвалі ў ланцугі, мучылі і
бязвінна асудзілі на смерць, нарэшце, параненага, паўжывога таемна закапалі ў зямлю,
спадзеючыся, што месца яго пахавання будзе невядома праваслаўным людзям. Але вучні
даведаліся аб гэтым месцы і ноччу на 1 мая 1649 года таемна забралі яго цела, якое пасля
8-мі месячнага знаходжання ў зямлі заставалася нятленным.
Вось што гаворыць пра св. Афанасія Брэсцкага гісторыя.
Св. Афанасій (Філіповіч) нарадзіўся ці ў самім Брэсце, ці ў яго ваколіцах прыкладна ў 159597 годзе. У маладыя гады атрымаў
цудоунейшую адукацыю
і, як чалавек
адукаваны, прыняты быў на службу да двара
Літоўскага гетмана Льва Сапегі, дзе, па волі
польскага
караля
Сігізмунда
займаўся
выхаванем мнімага сына Марыны Мнішак,
шляхціча Лубы, якога езуіты хацелі бачыць на
рускім прастоле. Прыдворнае жыццё, поўнае
раскошы, абцяжарвала Афанасія, а цяжкае
жыццё праваслаўнага народа, прыгнятаемага і
ганімага за веру праваслаўную, выклікалі ў
душы неадольнае жаданне стаць на абарону
веры народа. Таму ў 1627 годзе Афанасій
пакідае двор і прыймае манашаства ў СвятаДухавым манастыры ў Вільні. Потым ён
выбірае больш абасобленыя і больш строгія
манастыры Куцяліскі
(каля
Оршы) і
Міжыгорскі (каля Кіева).
У 1632 годзе Афанасій узводзіцца ў сан
іераманаха
і
прызначаецца
намеснікам
Дубойскага манастыра, што пад Пінскам. У
1636 годзе быў вымушаны пакінуць манастыр,
бо яго па распараджэнню канцлера Радзівіла
перадалі езуітам. Афанасій перайшоў у Купяціцкі манастыр (пад Пінскам) Тут ён атрымаў
цяжкае паслушанне: сабраць ахвяраваныя сродкі на пабудову ў манастыры новага храма.
Ва ўмовах ганенняў на праваслаўных гэтае даручэнне было вельмі адказным і скаладаным,
і Афанасій накіроўваецца ў Маскву да цара Аляксея, якім быў ласкава прыняты.
Каб прыцягнуць увагу да бедаў і патрэб свайго народа, уручыў цару кнігу, дзе выклаў, як
«жители русские вопиют, что дети их живут без крещения, взрослые без брачного
благословения, больные умирают без исповеди и Св. Причастия, умершие похороняются
ночью скрытно и то – в поле, огородах, погребах, что становится хуже жития в турецкой
неволе...» Афанасій атрымаў неабходныя сродкі і вярнуўся дадому. У Брэсце яшчэ больш
актыўна вядзе барацьбу супраць прыгнечання.
У 1643 годзе трымае прамову ў Варшаве на паседжанні сейма. Наступствы гэтай прамовы
былі сумныя: яга забралі ў турму, адкуль ён уцякае, але быў схоплены зноў і кінуты ў роў,
запоўнены брудам, дзе ледзь не загінуў. Яго пазбавілі ігуменства, сана і направілі на
пацверджанне гэтай пастановы ў Кіеў на суд да мітрапаліта Пятра Магілы. Мітрапаліт,
аднак, св. Афанасія вінаватым не лічыў і хутка направіў у Брэст на ігуменства.
У 1644 годзе у пошуках абароны ад злачынстваў лацінян накіроўваецца ў Кракаў.
Прысутнасць яго ў Кракаве становіцца ракавым для яго. Тут, у Кракаве, св. Афанасій
сустракаецца з пасламі Маскоўскага цара, Якія прыбылі туды, для высвятлення асобы
самазванца, якога палякі выдавалі за сына ілжэДзмітрыя і Марыны Мнішак і прапаноўвалі
яго кандыдатам на Маскоўскі прастол. Св. Афанасій адкрыў паслам, што самазванец, якога
хаваюць у сябе езуіты, просты шляціч Луба, былы яго выхавнец, і , у якасці доказу,
прад’явіў некалькі пісьмаў Лубы за яго подпісам «Ян Фавстін Дмітровіч».
За раскрыццё такой важнай таямніцы езуіты вырашылі пагубіць св. Афанасія чаго б гэта не
каштавала. Па іх жаданню прэпадобны зноў быў змешчаны ў Варшаўскую турму, але і тут
ён не пакідае сваёй справы. Св. Афанасій падае скаргі каралю Уладзіславу IV,
суправаджаючы іх асаблівым мемарыялам (памятнаю запіскаю). Адна з гэтых скаргаў была
прачытана не толькі каралём, але і сенатарамі, і з яе была зроблена вялікая колькасць
спіскаў, так многа праўды яна ўтрымлівала і так моцна ўздзейнічала на сумленне людзей,
яшчэ яго не страціўшых.
Аддаючы свой мемарыял на добразычлівасць караля, Афанасій гаворыць, што для яго не
складана адрозніць падман ад ісціны, і тут жа папераджае, што, калі кароль не выступіць на
абарону праваслаўных, то ворагі Праваслаўя самі сябе знішчаць. У мемарылле ён змясціў і
скаладзены ім верш, дзе асмельваецца падвергнуць крытыцы непарадак у Рымскай іерархіі.
Пасля гэтых скаргаў св. Афанасія вызвалілі ад кандалоў, але не выпускалі з астрога, пакуль
не быў атрыманы ліст ад караля Уладзіслава на вольны выезд яго з Варшавы.
Паміж іншым, гэты ліст св. Афанасію нічым не дапамог, у такой ступені усемагутнай была
ўлада езуітаў у Польшчы. Ён пераводзіцца ў Кракаўскую турму, дзе падвяргаецца знявазе,
пабоям і голаду. Там бы ён і загінуў бы, калі б не быў вызвалены па патрабаванню
Маскоўскіх паслоў. Аднак і гэта вызваленне было дапушчана езуітамі пры ўмове адпраўкі
яго ў Кіеў да мітрапаліта Пятра Магілы і пазбаўлення яго магчымасцей падтрымліваць
зносіны са светам. Тут, у Кіеве, ён напісаў свой «Дыярыўш», у якім апісаў сваё
шматпакутнае жыццё ў барацьбе з езуітамі. Больш за год прабыў у Кіеве св. Афанасій, а па
смерці мітрапаліта Пятра Магілы зноў вярнуўся ў Брэст, дзе быў адноўлены на пасадзе
ігумена Сімеонаўскага манастыра.
Але набліжаўся ракавы момант. Хоць у час паўстання Багдана Хмяльніцкага св. Афанасій
знаходзіўся ў сваім манастыры, яго ўсё роўна схапілі і абвінавацілі ў падтрымцы паўстанцаў
(пасылаў ім прамовы і порах). Абвінавачванне засталося недаказаным. Аднак лёс св.
Афанасія быў ужо вырашаны. 1 ліпеня 1648 года ён быў змешчаны ў падзямелле Брэсцкага
ваеннага замка, а пад раніцу 5-га верасня св. Афанасій быў употайкі выведзены ў лес,
размешчаны ў 2-х вярстах па Кіеўскай дарозе між Брэстам і паселішчам Гершонавічы, і там
замучаны.
Спрабуючы прымусіць адмовіцца ад праваслаўя і прызнання ўніі, яго спачатку прыпальвалі
агнём, а потым загадалі рыць сабе магілу. Калі яму ў апошні раз прапанавалі адмовіцца ад
сваіх слоў, ён бясстрашна сказаў: «Што я сказаў, тое пацверджваю, з гэтым і памру». Тады
гайдук прыставіў мушкет да галавы прэпадобнамучаніка, папярэдне папрасіўшы ў яго
прабачэння і бласлаўлення на гэтую пазорную справу. Хоць лоб св. Афанасія быў прабіты
дзвюма кулямі, ён яшчэ прастаяў некаторы час, абапіраючыся на сасну. Паўжывога яго
скінулі ў магілу, там ён перавярнуўся на спіну, склаў рукі крыжападобна на грудзях і заціх.
Памяць святога прэпадобнага Афанасія Брэсцкага святкуецца 2 жніўня - 18 верасня (новы
ст.)»
Настаўнік.
Сярод брэстаўчан, якія пакінулі след у
сусветнай
гісторыі,
найбольш
вядомым з’яўляецца Андрэй Тадэвуш
Бонавантура Касцюшка – славуты
ваенны, грамадскі, палітычны дзеяч,
змагар за свабоду сваёй радзімы. У
2002 г. Брэсцкі аблвыканкам прыняў
рашэнне пра аднаўленне разбуранай
сядзібы Касцюшкаў ў Мерачэўшчыне.
Цяпер родны дом героя стаіць на
ранейшым месцы. У ім адкрыты
музей.
Вучань (3 гісторык).
Доўгі час вучоныя не маглі
«дамовіцца», у якой з сядзіб
Касцюшкаў паявіўся на свет самы
славуты яго прадстаўнік. Спрэчка
ішла
вакол
фальваркаў
Мерачэўшчына,
што
цяпер
у
Іванаўскім раёне і Сяхновічы, што ў
Жабінкоўскім. Дарэчы, да гэтага часу
не сціхлі спрэчкі і пра дату
нараджэння героя. Цяпер найбольш
распаўсюджана думка, што гэта 12
лютага 1746 года.
З чатырох дзяцей Людвіга і Тэклі Касцюшкаў Тадэвуш нарадзіўся апошнім. Яго маці была
праваслаўнай, а бацька – каталіком, гэтае спалучэнне сыграла не малую ролю ў выхавнні
дзіцяці. Яно расло ў атмасферы «рэлігіёзнага плюралізму», што ў далейшым дапамагло яму
лёгка і арганічна ўспрыняць рэвалюцыйныя ідэі грамадскага пераўладкавання.
Сям’я мела дачыненне да небагатай шляхты, дзеці раслі не ў дварцовых пакоях, аднак
бацькі змаглі даць ім усебаковую адукацыю. Ва ўзросце 9 гадоў Тадэвуша направілі ў
школу манашаскага ордэна піяраў, які знаходзіўся ў мястэчку Любяшава Пінскага ўезду. У
15 гадоў юнак нядрэнна ведаў латынь, нямецкую і французскую мовы, паказаў выдатныя
здольнасці ў дакладных навуках.
Невядома, як склаўся б яго лёс, калі б не перамены дзяржаўнага маштабу. У 1764 годзе на
прастол уступіў новы кароль Станіслаў Паняткоўскі – ураджэнец мястэчка Воўчын (цяпер
Камянецкі раён). Гэта ўмацавала пазіцыі беларусай шляхты. Дзякуючы пратэкцыі
заможных суседзяў, Касцюшка паступіў у Варшаўскі кадзецкі корпус. У «звышэлітную»
навучальную ўстанову Рэчы Паспалітай прыймаліся нашчадкі толькі самых багатых
фамілій. Усяго тут вучылася 80 юнакоў.
Спачатку залатая моладзь холадна паставілася да «чужынца», але паступова, дзякуючы
выдатным асабістым якасцям, Тадэвуш стаў адным з самых паважаных кадэтаў, быў
назначаны на камандную пасаду. Касцюшка выбраў ваенна-іжэнерную спецыяльнасць, у
1766 годзе ён стаў афіцэрам. Прадэманстраваўшы цудоўныя поспехі, у 1769 годзе быў
камандзіраваны ў Парыж на стажыроўку.
У сталіцы Францыі ўжо пэўна адчувалася набліжэнне рэвалюцыйнай буры. Гіганцкі ўплыў
на маладога чалавека аказалі ідэі Вальтэра, Монтэскье, Русо. Пад іх уплывам пасланец
манархіі пераўтварыўся ў рэспубліканца па светапогляду. Калі па вяртанні на радзіму яму
не знайшлося месца ў арміі (афіцэрскую пасаду можна было толькі купіць, прычым за
вялікія грошы), не доўга думаў, дзе выкарыстаць свае таленты – адплыў у Амерыку, якая
змагалася тады супраць англійскага каланіяльнага панавання.
У 1776 годзе Тадэвуш Касцюшка стаў палкоўнікам амерыканскай арміі. Яго інжэнерныя
веды аказаліся празмерна патрэбнымі. Ён бліскуча справіўся з будаўніцтвам умацаванняў
для абароны тагачаснай сталіцы краіны – Філадэльфіі. У 1777 быў назначаны галоўным
інжэнерам Паўночнай арміі. У многім дзякуючы магутным фартыфікацыйным
умацаванням Паўночная армія разбіла англічан, што прывяло да пералому ў вайне. У 1778
годзе Касцюшка кіраваў будаўніцтвам крэпасці на рацэ Гудзон, пасля чаго за два гады быў
пабудаваны славуты Вест-Пойнт.
Урад ЗША высока ацаніў заслугі Касцюшкі. Ён атрымаў званне брыгаднага генерала,
пажыццёвую пенсію, зямельны надзел, грамадзянства… Аднак амерыканцам станавіцца не
пажадаў. У 1784 годзе вярнуўся на радзіму.
Дзесяць гадоў Касцюшка змагаўся за свабоду сваёй краіны. У 1794 годзе ён стаў дыктатарам
Рэчы Паспалітай, камандаваў усемі войскамі, што змагаліся за яе незалежнасць. Паранены
ў адным з баёў, трапіў у палон. Быў змешчаны ў Петрапаўлаўскую крэпасць. У 1796 годзе
новы расійскі імператар Павел I, праціўнік палітыкі
сваёй маці Кацярыны II, вызваліў Касцюшку. Генерал
пражыў у эміграцыі больш за 20 гадоў. Памёр у
Швейцарыі 15 кастрычніка 1817 года.
Група навукоўцаў
Вучань:
Якаў Громмер (10.08.1879 – 11.04.1933)
Матэматык і фізік-тэарэтык; ассістэнт і супрацоўнік
А. Эйнштэйна
Нарадзіўся ў г. Берасці. Атрымаў рэлігійную
адукацыю. У 1905-1907 гадах працаваў пры Бернскім
(Швейцарыя) і Марбургскім (Германія) універсітэтах,
з 1907 года - пры Гётынгенскім універсітэце, дзе
вывучаў матэматыку, фізіку і філасофію. У 1913 скончыў Гётынгенскі універсітэт. Доктар
філасофіі (1914), дысертацыю абараніў пад кіраўніцтвам Д. Гільберта. З 1915 асістэнт А.
Эйнштэйна ў Берліне, з якім працаваў больш за 10 гадоў. Удзельнічаў у падрыхтоўцы
падручнікаў па фізіцы і матэматыкі для сярэдніх школ у Палестыне. З 1928 прафесар
Беларускага дзяржаўнага універсітэта, адначасова з 1931 года вядучы навуковы
супрацоўнік Фізіка-тэхнічнага інстытута Беларускай акадэміі навук у г. Мінску. Аўтар
навуковых прац па алгебры, тэорыі трансцэндэнтных функцый, агульнай тэорыі
адноснасці. Знайшоў неабходныя і дастатковыя ўмовы справядлівасці гіпотэзы Рыма ў
анал. тэорыі лікаў (няроўнасці Громмера; 1914). У 1927 годзе сумесна з А. Эйнштэйнам ў
рамках агульнай тэорыі адноснасці ўпершыню паказаў, што тэорыя поля можа ўтрымліваць
у сабе тэорыю механічнага руху часціц рэчыва.
Група мастацтвазнаўцаў
Слова настаўніка:
Шчыра кажучы, мастак і кампазітар Напалеон Орда па праву мог бы быць увекавечаны ў
бронзе не толькі ў сябе на радзіме ў Іванава, але і ў сталіцы нашай радзімы. Бо тое, што гэты
чалавек зрабіў для Беларусі, інакш як грамадзянскі подзвіг не назавеш. Быццам прадбачыў
цікавасць нашчадкаў да сваёй эпохі, ён дэталёва і з любоўю адлюстраваў яе на стагоддзі.
Дзякуючы гэтаму нястомнаму працаўніку сёння мы можам любавацца сотнямі беларускіх
пейзажаў, многія з якіх былі напісаны на Берасцейшчыне.
Вучань-мастацтвазнаўца.
Мастак паявіўся на свет у радавым маёнтку Варацэвічы 11 лютага 1807 года. Пры
хрышчэнні атрымаў імя Напалеон, нетыповае для беларускага асяроддзя, але вельмі моднае
па тым часе.
Вось ужо каторы год французскі імператар вёў пабеданосныя войны, пад яго скіпетрам
знаходзіліся многія краіны Еўропы. Частка беларускай шляхты спадзявалася, што пасля
перамогі над Расійскай імперыяй Банапарт адновіць Вялекае княства Літоўскае. Да тых, хто
быў прыхільнікам узвышаных ілюзій, адносіўся і бацька маленькага Напалеона.
Летуценнік не дажыў да выніковых бітв, памёр, калі сыну было два гады.
Магчыма
існуе
нейкі
«ген
вальнадумства»,
бо,
яшчэ
не
вызначыўшыся з будучай прафесіяй, юнак
Напалеон Орда выбраў шлях брацьбы з
існуючым рэжымам. У гімназіі ён
становіцца членам тайнай вучнёўскй
арганізацыі, а пасля паступлення ў
Віленскі ўніверсітэт – студэнцкай.
Скончыць навучальную ўстанову не
ўдалося. У 1826 годзе былі арыштаваны
амаль усе «загаворшчыкі», Напалеон
атрымаў турэмны тэрмін 15 месяцаў.
Пасля вызвалення жыў пад наглядам
паліцыі ў Варацэвічах.
У 1830 годзе пачалося паўстанне, якое
стала зорнай гадзінай вальнадумцы.
Напалеон Орда апраўдаў сваё гераічнае
імя. Ён служыў у кавалерыі, за доблесць
атрымаў званне капітана і вышэйшай ваеннай узнагароды – ордэна Залатога крыжа.
Пасля разгрому паўстання Орда эмігрыраваў у Парыж. Тут ён зблізіўся з творччай элітай
тагачаснай Еўропы. Кола зносін уражвае: Шапен, Ліст, Вэрдзі, Берліоз, Бальзак, Тургенеў...
Мастацтву малюнка Напалеон вучыўся ў іншай славутасці - П’ера Жэрара – майстра
«архітэктурнага пейзажа». Старанныя заняткі далі цудоўныя вынікі. Для ўдасканальвання
майстэрства малады мастак многа падарожнічае: Францыя, Іспанія, Партугалія, Алжыр,
Анлгія, Шатландыя, Галандыя. У выніку паявілася некалькі цыклаў малюнкаў, многія з якіх
да гэтага часу публікуюцца ў турыстычных даведніках.
Пасля аб’яўлення амністыі ў 1856 годзе ён вярнуўся дадому. Але «дараванне» было не
поўным. У адпаведнасці з даўнім прысудам Орда страціў права валодання маёнткам; гэта
адбылося пасля смерці маці ў 1859 годзе. Пазбавіўшыся роднага прытулку мастак так і не
набыў новы. На працягу двух дзясяткаў гадоў ён вёў жыццё вандроўніка, шмат
падарожнічаў па Беларусі. Амаль паўтараста малюнкаў былі зроблены на тэрыторыі
цяперашняй Берасцейшчыны. Часта ўвагу майстра прыцягвалі старыя магнацкія палацы і
сядзібы шляхцічаў, якія працягвалі заставацца культурнымі крыніцамі, аднак ужо ў той час
частка іх прыйшла ў заняпад.
Напалеон Орда спяшаўся зазначыць хараство, якое знікае, бо на прыкладзе родных
Варацэвічаў ён вельмі добра зразумеў : нішто не вечна на свеце.
Група літаратуразнаўцаў («Непрыручаныя птушкі» Берасцейшчыны)
Слова настаўніка.
Берасцейшчына мае асаблівы «паэтычны статус». У гэтым упэўніваешся, вывучаючы не
толькі гісторыю нашай краіны, але і сучасную беларускую літаратуру, упрыгожаннем якой
стала Яўгенія Янішчыц.
Вучань – літаратар (I)
Яна нарадзілася 20 лістапада 1948 года ў вёсцы
Рудка Пінскага раёна. У юнацтве некаторыя свае
творы падпісвала «Ясяльдзянка» – па назве ракі, што
працякае ў родных мясцінах. Цудоўнае і загадкавае
Палессе ўсё жыццё пітала яе творчасць. У адным з
лістоў школьнага часу дзяўчына дзялілася з сябрам
перажываннямі: «… Была на Ясельдзе. Далёкадалёка заплыла на лодцы. А вакол такая прыгажосць!
Стала крыху сумна ад дзіўнай цішыні і белых
рачных лілей. Напісала некалькі вершаў».
Паступіўшы ў 1996 годзе на філфак БДУ, Жэня
становіцца бясспрэчным лідэрам сярод сяброў. Яе
незалежны характар праяўляўся ва ўсім – і ў
паўсядзённым жыцці, і ў творчвсці:
прапаноўваецца вучням праслухаць невялікі верш
або ўрывак. Напрыклад:
Мне па душы глухія пушчы,
Лістоты замяць на дварэ.
Я непрыручанаю птушкай
Жыву між сполахаў і дрэў…
Гэта з яе першай кнігі «Снежныя грамніцы». Самабытны талент маладой паэтэсы быў
насталькі яўны, што нават у скандальнай сатырычнай паэме 1970-х гадоў «Сказ пра Лысую
гару» яна, адзіная сярод дзясяткаў паэтаў, выступае як станоўчая гераіня:
З глыбінь народнага жыцця
Увысь ірвалася Янішчыц –
Палесся мілае дзіця.
Так, першы зборнік быў высока ацэнены калегамі, аднак толькі вопытны Іван Мележ змог
разгледзець у ім нешта асаблівае. Ён пісаў дэбютантцы: «Добрая кніга, светлая, але суму
штосьці мнагавата для вашага ўзросту».
Але ці магла яна інакш? Глыбокі лірык – усё прапускала праз сэрца. Толькі ж галоўная тэма
«Снежных грамніц» - гэта радасць! Радасць творцы, які знаходзіць для сваёй палітры ўсё
новыя і новыя фарбы, радасць юнай жанчыны, якая адкрывае ў «дарослым» свеце цэлую
гаму нязведаных пачуццяў.
Гучаць верш. (Напрыклад)
Ты пакліч мяне. Пазаві.
Там заблудзімся ў хмельных травах.
Пачынаецца ўсё з любві,
Нават самая простая ява.
Па словах аднаго з біёграфаў Яўгеніі Янішчыц, яна ўвайшла ў беларускую паэзію, як
гаспадыня ўваходзіць ва ўласны дом, - вольна, непрымушана, натуральна. Кожная яе кніга
станавілася яркай падзеяй літаратурнага жыцця.
Следам за «Снежнымі грамніцамі» (1970) паявіліся «Дзень вечаровы» (1974), затым
«Ясельда» (1978), «На беразе пляча» (1980), «Пара любові і жалю» (1983), «Каліна зімы»
(1987).
Кніга «Пара любові і жалю» была ўдастоена Дзяржаўнай прэміі БССР выключна за высокія
літаратурныя якасці (рэдкі выпадак па тых часах). Бачным праяўленнем «афіцыйнага
даверу» стала ўключэнне Яўгеніі Іосіфаўны ў склад урадавай дэлегацыі рэспублікі на 36-ю
сесію Генеральнай Асамблеі ААН.
Ёй многія зайздросцілі, але маска ўдалага літаратара была для паэтэсы толькі сродкам
абароны ад жорсткага свету. Асбліва нясцерпным аказалася расчараванне ў людзях. 25
літсапада 1988 года яна ўпала з балкона новай, нядаўна атрыманай кватэры на 8-ым
паверсе...Але Яўгенія Янішчыц працягвае жыць у вершах:
Гучыць верш (уравык). Напрыклад :
Я вярнуся туды, дзе яшчэ не была.
Да расы, да зары, да світальнай усмешкі,
Дзе няма ў мяне ні двара,ні кала,
Толькі матчын клубок запаветнае сцежкі.
Слова настаўніка:
З далоняў «маёй Беларусі» ўспырхнула яшчэ адна непрыручаная птушка.
Гучыць верш Н. Мацяш «Візітоўка»
Спытаюцца : «Адкуль ты?
Скуль ты родам?»
І адкажу:
- З палескай той раўніны,
Якая з даледавіковых часаў
Пароднена і з доляй, і з нядоляй.
О, нездарма яна, мая старонка,
І Белым возерам глядзіць,
Як вечнасць,
І Чорным возерам глядзіць,
Як памяць...
Бярозаўшчына!
Вучань – літаратуразнаўца (2).
Ніна Мацяш – паэтка, грамадзянка, дастойна прадстаўляе пакаленне
«сямідзясятнікаў». Родны кут Ніны апынуўся ў зоне будаўніцтва Бярозаўскай
электрастанцыі, вёска Ніўкі ўвайшла ў зону гарадка энергетыкаў Белаазёрска.
Падзеяй, сацыяльным зрухам у спакон бедным краі стаў у 70-я гады дружны вывад
з палескай глушы маладых талентаў. Збываліся залатыя сны бацькоў: вывесці дзетак у
людзі, а хто думаў па-старому, гаварыў – «на лёгкі хлеб у горад». Сярод тых здольных і
здатных аказаліся сын і дочкі мнагадзетнай сям’і Іосіфа Мацяша. Многа бацькоўскіх надзей
несла шчупленькае дзеўчанё, Ніна. Яна вучылася на трэцім курсе Мінскага педагагічнага
інстытута замежных моў, спецыялізавалася на фрацузскай мове, літаратуры, заводзіла
прафесійную бібліятэку, марыла паехаць у Парыж, пабачыць культурную сталіцу свету.
І раптам грымнуў над яе лёсам страшны гром. Немач скавала ёй ногі. Дзяўчо, аднак, не
разгубілася, душа была моцная, поўная надзей і памкненняў. Чулыя рукі медыкаў дапамаглі
хворай утрымацца на хвалі, хоць даводзілася змагацца да сёмага поту, каб устаць з ложка,
самой дайсці да пісьмовага стала, пісаць і друкаваць на машынцы, самой абслугоўваць сябе.
Яна экстэрнам скончыла інстытут і адчула ў сабе патрэбу самапазнання і самавызначэння
ў слове.
Друкавалася Н. Мацяш спаважна, роўна, не
падганяючы сябе, выдавала кожную новую кніжку
роўна праз тры гады: «Агонь» (1970), «Удзячнасць»
(1973), «Ралля суровая» (1976) «Прыручэнне вясны»
(1979), «Поўны келіх» (1982), «Жнівень» (1985).
Толькі зборнік шчаслівай долю назаві» збіўся з рытму
і выйшаў у 1990 годзе. Пяцігадовы інтэрвал у гэтым
выпадку адзначаў не спад, а колькасны і якасны рост.
Па зместу кніга засведчыла пару эпагея.
Самай бездакорнай формай чалавечых адносін
Н. Мацяш лічыла сяброўства. Да яе цягнуліся
равеснікі: маладыя настаўніцы, «прадстаўнікі
тэхнічнай інтэлігенцыі» – энергетыкі і металургі.
Недзе ў глыбіні душы Ніна прадчувала, што апека
можа пашкодзіць яе незалежнасці: «Не рабіце мне
скідак. Ніколі. Ні ў чым... Не рабіце. Калі не жадаеце
скрыўдзіць». Вельмі прыгожым атрымліваецца
сяброўства з дзвюма паэткамі-зямлячкамі – Зінай
Дудзюк і Жэняй Янішчыц. Сярод паэтаў-землякоў
блізкія Н. Мацяш – сардэчныі чулы Васіль Жуковіч,
далікатны,заслуханы ў народную душу Мікола Пракаповіч і дзёрзкі ды шорсткі Алесь
Каско. Але творчай непаўторнасцю вабіць Алесь Разанаў. Сярод мастакоў масцітых яна
бярэ найбольш спажывы ў Янкі Брыля, Уладзімра Караткевіча, Анатоля Вярцінскага.
Камусьці з іх адрасаваны ранні яе шэдэўр «Я вас люблю».
Гучыць названы верш.
Ніна Мацяш праходзіць фенаменальны жыццёвы і творчы шлях. Галоўная праблема
яе творчасці – праблема лёсу і сэнсу жыцця. Яна знайшла адказ: «Даецца жыццё нам, каб
радасць з адчаем вучыліся мы прыміраць». І ў гэтым мудрасць.
Слова настаўніка.
Алесь Каско назваў яе «пісьменніца-аркестр універсал». Ніна Мацяш прысвяціла сваёй
сяброўцы наступныя радкі:
Сакавіковай проймы альт
Ніяк хрыпліны не пазбавіцца...
Душа травінкай праз асфальт
Да сонца ўпарта прабіваецца.
З камення, з грубай асакі
Зямноцця з яго брудам, пыхаю –
Туды, дзе золата й блакіт,
Дзе ўсё красой высокай дыхае.
Жывая прычасцю нябёс,
Ніколі здрадзіць ім не згодзіцца.
Ніхто яе не бачыў слёз.
Не спачуваюць.
Абыходзіцца.
Гэта сказана пра берасцейскую паэтэсу Зінаіду Дудзюк.
Вучань-літаратуразнаўца (3)(дзяўчынка)
Ніхто не раскажа пра чалавека лепш за яго самога.
У сваёй «Біяграфіі душы» Зінаіда Дудзюк так апавядае пра сябе. Успамінаючы сябе
трохгадовай
дзяўчынкай,
прыгадвае,
што
найлепшымі цацкамі для яе былі кніжкі, дакладней
падручнікі, па якіх вучыўся яе стрыечны брат. З іх
яна чамусьці найчасцей выбірала буквар і прасіла
дарослых, каб паказвалі літары. Самае ранняе
дзяцінства прайшло ў дзедавай хаце на беразе
Дняпра ў в. Чаплін. Подкі былі сялянамі, толькі
прадзед Рыгор па маці працаваў вясковым
настаўнікам.
Калі дзяўчынцы ішоў пяты год, бацькі
пераехалі
ў
Брэсцкую
вобласць.
У
заходнебеларускай вёсцы яе здзівіў незвычайны
лад жыцця жанчын, пры каторым тыя пралі і ткалі.
Захапілася гэтымі спрадвечнымі жаночымі
справамі і маленькая Зіна. Асабліва ёй падабалася
слухаць размовы і назіраць за некаторымі
старажытнымі абрадамі, што дайшлі яшчэ з
паганскіх часоў.
У шэсць гадоў дзяўчынка адправілася ў
школу. Настаўнік ацаніў яе настойлівасць і дазволіў ёй наведваць школу, хоць навучанне
было для сямігодак. У снежныя зімы настаўнік з суседняй вёскі не мог дабрацца да сваіх
першаклашак і ўрокі замянялі казкі бабулі Анішчыхі. Вясною бацькі вырашылі перабрацца
на Украіну апрцоўваць цалінныя землі. У стэпе за пяць кіламетраў ад школы на хутары
сям’і далі хату без даху.
Упершыню Зіна адчула цяжасці ў вучобе. Выкладанне вялося на ўкраінскай мове, а
настаўніца вяла ўрокі адразу ў першым і трэцім класах. Тады дзяўчынка навучылася
прысутнічаць у класе, але не чуць, што гавораць.Гэтая звычка засталася ў яе на ўсё жыццё.
Перад зімою сям’я перабралася ў сяло. Там і адбылося далучэнне Зінаіды да сапраўднай
паэзіі праз шчымлівыя паэмы Тараса Шаўчэнкі. Сям’я сумавала па Беларусі. Украінскі
клімат не падыходзіў маці, і яны зноў пераязджаюць.
У чацвёрты клас Зіна ідзе ў Белаазёрску. У новай школе вучоба сама сабою
наладзілася. Адбылося захапленне беларускай літаратурай, у прыватнасці прозай Якуба
Коласа. Колас вярнуў дзяўчынцы той час, які быў страчаны на Украіне. З цікавейшых
апавяданняў маці пра вайну, назіраннем за працай археолагаў на курганах нарадзілася
жаданне даведацца пра родны край больш. Першыя вершы былі рыфмаванымі водгукамі на
праявы жыцця і больш нагадвалі вершаваны дзённік. Дзяўчынцы тады здавалася, што
вершы пішуць усе. Калі сяброўка без дазволу прачытала запісы, дзённік Зіна спаліла.
Пасля закнчэння дзесяцігодкі ў 16 гадоў Дзяўчына пайшла працаваць на будоўлю.
Яе накіравалі на курсы тынкоўшчыц у Мінск, а затым на практыку ў Смаленск. Некалькі
месяцаў самастойнага жыцця надалі ёй упэўненасці, і яна дасылае свае вершы ў
бярозаўскую раённую газету. У красавіку 1967 года іх надрукавалі. Праца на будоўлі
была для Зінаіды нецікавай, таму яна адпраўляецца ў Брэст, дзе набывае прафесію
чарцёжніка-канструктара і атрымліва накіраванне на работу ў праектны інстытут. Адразу ж
патсупіла на вячэрні факультэт Брэсцкага інжынерна-будаўнічага інстытута. Хоць і
адчувала, што гэта не яе, але ўсё роўна не кінула, давучылася. У гэты ж час ужо друкуюцца
яе вершы ў «ЛіМе» і часопісе «Работніца і сялянка» . У 1983 голзе выйшла першая кніжка
вершаў «Праводзіны птушак». У гэты ж час звольнілася з праектнага інстытута і пайшла
працаваць інжынерам на вытворчасць, пасля – метадыстам у Бюро падарожжаў і экскурсій.
Наступны зборнік вершаў «Абрысы лета» быў выдадзены ў 1988 годзе. У гэты
перыяд З. Дудзюк пачала пісаць п’есы-казкі для дзяцей. Казка «Сінязорка» была пастаўлена
ў Брэсцкім драматычным тэатры, «Дудка-самагудка» – на радыё. У 1991 годзе нарэшце
Зінаіда атрымлівае доўгачаканую магчымасць вучыцца на вышэйшых літаратурных курсах.
Якраз сын скончыў дзясяты клас і паступіў у інстытут, так разам з маці і стаў студэнтам.
Гэта была вельмі карысная вучоба, і Зінаіда Іосіфаўна не прапускала ніякіх заняткаў. У 1993
годзе выйшаў новы зборнік вершаў «Так, і не», а яшчэ праз чатыры гады – кніжка прозы
«Палоннікі жыцця», у якую ўвайшлі тры аповесці і дзесяць апавяданняў.
Пісьменніца З. Дудзюк дапамагае нам, чытачам, спасцігнуць, што каханне,
сумленне, годнасць, павагу людскую ніколі не купіш ні прыгожымі словамі, ні за грошы...
Жыць трэба сумленна, хоць гэта і цяжка.
** Для настаўніка. Назіраючы за творчасцю паэтэсы, прысутнічаючы на творчых
сустрэчах, слухаючы яе ўласныя выступленні, заўважыла, што любімым, найбольш часта
чытаемым ёю самой творам з’яўляецца верш
«Блакітнае і залатое»
Гераічная Берасцейшчына.
Cлова настаўніка:
У жыцці заўсёды ёсць месца подзвігу...
Першы герой Беларусі нарадзіўся таксама ў Брэсце.
Вучань (1)
Улазімір Карват нарадзіўся ў Брэсце 28
лістапада 1958 года. У дзяцінстве разам з сябрамі ён
часта прыходзіў у крэпасць. Для хлопцаў
сапраўднай школай мужнасці сталі руіны цытадэлі.
Яны расказвалі пра тое, што за справядлівую справу
трэба змагацца да канца.
Яшчэ школьнікам Уладзімір вызначыўся з
будучай прафесіяй. Рашыў стаць абаронцам
Радзімы. У 1977 годзе юнак паступіў у Армавірскае
вышэйшае ваенна-авіяцыйнае вучылішча. Пасля яго
заканчэння быў накіраваны на Далёкі Усход. У часці
прайшоў шлях да замясціцеля камандзіра палка.
Кар’ера складвалася ўдала, і ўсё ж сэрца лётчыка
рвалася ў родныя мясціны. Летам 1994 года ён прыбыў для праходжання службы ва
Узброеныя сілы Рэспублікі Беларусь. Стаў начальнікам паветранай агнявой і тактычнай
падрыхтоўкі 61-й авіябазы ў Баранавічах.
У арміі месца кіраўніка – не за пісьмовым сталом. Камандзір выхоўвае ў першую
чаргу асабістым прыкладам. Карват быў сапраўдным асам, шчыра дзяліўся з падначаленымі
сакрэтамі майстэрства. Высокі прафесіяналізм дапамог яму прыняць складанае, але адзіна
вернае рашэнне ў пазаштатнай сітуацыі.
23 мая 1996 года ў час начных палётаў самалёт В. Карвата пачаў траціць кіраванне і
падаць. Пілот атрымаў заданне катапульціравацца, аднак не зрабіў гэтага. Перад ім
знаходзіліся населеныя пункты Арабаўшчына і Гацішчы. Да апошняй секунды лётчык
адводзіў палаючую машыну ў бок. Самалёт упаў і выбухнуў на значнай адлегласці ад хат,
у якіх бестурботна спалі людзі...
21 лістапада 1996 года падпалкоўніку У. Карвату Указам Прэзідэнта Рэспублікі
Біларусь прысвоена званне «Героя Беларусі» (пасмяротна).
Слова настаўніка
Так, неба адна са стыхій, непакорлівая, сваенраўная, выпрабавальная для чалавека,
але такая прываблівая. Неба дагэтуль захоўва свой рамантычны арэол. Ці надоўга? Масавыя
палёты турыстаў на калязямельную арбіту, жылыя станцыі на Месяцы і Марсе, засваенне
самых далёкіх планет сонечнай сістэмы – усё гэта не фантастыка, а навуковыя прагнозы на
бліжэйшыя дзесяцігоддзі. Сярд тых, хто праклаў дарогу да зорак, - выдатны касманаўт Пётр
Ільіч Клімук. Наўрад ці яго аднавяскоўцы
калі небудзь думалі, што на долю іх
аднавяскоўца
выпадзе
магчымасць
пракласці дарогу да зорак. У той час у вёсцы
не было нават асфальтаванай дарогі.
Вучань (2)
Ён нарадзіўся 10 ліпеня 1942 года ў в.
Камароўка Брэсцкага раёна. Бацька
партызаніў і загінуў у 1944 годзе пры
вызваленні польскага горада Радама.
Першыя гады жыцця прайшлі ў акупацыі.
Дзіцячыя гады правёў у роднай вёсцы. У
1959 годзе законыў школу на «выдатна «і
паступіў у школу першапачатковага
навучання лётчыкаў, а пасля стаў курсантам
Чарнігаўскага
вышэйўага
ваеннага
вучылішча лётчыкаў імя Ленінскага
камсамола. У 1965 годзе скончыў яго на
«выдатна».
Затым служыў у авіяцыйных частках Савецкай Арміі, пасля чаго быў залічаны ў атрад
савецкіх касманаўтаў. Прайшоў поўны курс агульнакасмічнай падрыхтоўкі і падрыхтоўкі
да палётаў на караблях тыпу «Саюз». Свой першы касмічны палёт здзейсніў з 18 па 26
снежня 1973 года разам з Валянцінам Лебедзевым. У час палёту экіпажам былі праведзены
астрафізічныя даследванні. Здзейснілася мара былога вясковага хлопчыка: цэлых 8 гадзін у
космасе! А да гэтага было падрыхтоўкі ўсяго 8 гадоў.
Пасля першага касмічнага палёту працягваў трэніроўкі ў цэнтры падрыхтоўкі
касманаўтаў імя Ю. Гагарына. Прайшоў падрыхтоўку да працяглых палётаў на барту
абітальнай станцыі «Салют». Свой другі палёт здзейсніў з 24 мая па 26 ліпеня 1975 года
разам з Віталіем Севасцьянавым. У 1975 годзе скончыў Ваенна-паветраную акадэмію імя
Ю.А. Гагарына. Трэці палёт Клімука ў космас быў інтэрнацыянальным, праходзіў з 27
ліпеня па 5 чэрвеня 1978 года разам з польскім касманаўтам Міраславам Гермашэўскім. За
тры рэйсы ў космас налётаў 78 дзён 18 гадзін 18 хаілін 42 секунды. Двойчы Герой Савецкага
Саюза. Узнагароджаны трыма ордэнамі Леніна, ордэнам «За службу Радзіме ў ВС СССР»
3-ступнеі, шматлікімі медалямі.
Група палітыкаў
Слова настаўніка
Бязмежная колькасць таленавітых людзей ва ўсіх галінах творчасці, гісторыі,
культуры, навукі, літаратуры, мастацтва мае карані на Берасцейшчыне. Шматлікія
гісторыкі схільныя шукаць вытокі «фенамену» ва ўнікальным талерантным характары
самога горада. Нават за далёкай мяжой у Ізраілі і да гэтага часу высока паважаецца памяць
таленавітага земляка ў галіне палітыкі Менахема Бегіна.
Вучань-палітык (1)
Па агульнаму прызнанню ён быў адным з самых яскравых прэм’ер-міністраў у
гісторыі Ізраіля.
Нарадзіўся Менахем Бегін у 1913 годзе. Вучыўся ў брэсцкай гімназіі на выдатна. Быў
камандзірам ваенна-спартыўнай арганізацыі яўрэйскай моладзі «Бейтар». У 1931 годзе
Бегін паступае ў Варшаўскі ўніверсітэт, па заканчэнні каторага атрымлівае ступень доктара
права. Палітычная дзейнасць выходзіць для яго на першы план. У 25 гадоў ён стаяў на чале
«Бейтар» усёй Польшчы. У маі 1939 года кіраваў масавымі маніфестацыямі ля англійскага
пасольства ў Варшаве у знак пратэсту супраць абмежавання яўрэйскай эміграцыі ў
Палесціну. Быў арыштаваны і доўга прасядзеў у турме.
З пачаткам Другой сусветнай вайны, забраўшы з
сабою
маладую
жонку,
схаваўся
ад
бамбардзіровак у Вільні. Але ў верасні 1940 года
зноў быў арыштаваны. Літва стала савецкай і
ўлады
праводзілі
«зачыстку»
варожых
элементаў. Яму далі 8 гадоў лагероў,
растлумачыўшы, што сіянізм «адцягвае ўвагу
працоўных ад рэвалюцыйнай барацьбы». У 1942
годзе, апынуўшыся на службе ў арміі генерала
Андэрса, накіраваўся са сваёй дывізіяй у Іран.
Адтуль праз Ірак перабраўся ў Іерусалім, дзе
чакала яго жонка. У 1943 годзе афіцыйна
пакінуў рады польскай арміі, каб перайсці да
барацьбы з даўнім ворагам Велікабрытаніяй. У
1946 годзе англічане назначаюць за галаву
«тэрарыста №1» 10 тысяч лір. Ён хаваўся пад выглядам навучэнца рэлігійнай школы. Нават
суседзі не здагадваліся, што гэты непрыкметны чалавек – грозны змагар за незалежнасць.
У жніўні 1947 года англічане пачалі пакідаць «праклятую Палесціну».
А Менахем Бегін заснаваў сваю партыю. Ён знаходзіўся ў апазіцы ўладзе на працягу 29
гадоў. Толькі ў 1977 годзе стаў прэм’ер-міністрам. Чым запомнілася яго кіраванне? За
судзеянне ўладкаванню міру між старымі ворагамі – Ізраілем і Егіптам – Бегін быў
удастоены Нобелеўскай прэміі міру 1978 года. 7 чэрвеня 1981 года па яго асабістаму загаду
быў разбомблены амаль пабудаваны рэактар на тэрыторыі Ірака. У 1983 годзе Бегін
нечакана падае ў адстаўку і літаральна да 1992 года жыве абасоблена.
Настаўнік.
Трэба адзначыць, што паўсядзённы жыццёвы дабрабыт не менш важны этап
існавання і чалавека, і горада. Найбольшага свайго
росквіту Брэст дасягнуў у 1955 – 1959 гады. Першы
сакратар Брэсцкага абкама КПБ добра ведаў праблемы
свайго рэгіёна і актыўна працаваў над іх рашэннем. Як
вынік, эканамічныя паказчыкі вобласці за некалькі год
значна палепшыліся. Гэтым клапатлівым кіраўніком
быў Пётр Міронавіч Машэраў.
Вучань
Нарадзіўся Пётр Міронавіч у вёсцы Шыркі
Віцебскай вобласці ў сялянскай сям’і. У 1939 годзе
скончыў Віцебскі педагагічны інстытут імя С.М.
Кірава і да 22 чэрвеня 1941 года працавў настаўнікам
фізікі і матэматыкі ў Расонскай сярэдняй школе
Віцебскай вобласці.
У пачатку Вялікай Айчыннай вайны П.М.
Машэраў
стварыў
і
ўзначаліў
падпольную
камсамольскую арганізацыю ў Расонскім раёне. З 1942
года камандуе партызанскім атрадам імя Шчорса,
затым камандзір брыгады. Пётр Міронавіч прыймаў
непасрэдны ўдзел у распрацоўцы і правядзенні многіх баявых аперацый. Пад яго
кіраўніцтвам партызаны наносілі ўдары па камунікацыях нямецка-фашысцкіх войскаў у
Віцебсакй і Калінінскай абласцях. Двойчы быў паранены. У 1944 годзе за гераізм і адвагу
быў узнагароджаны ордэнам Леніна і медалём «Залатая Зорка», атрымаў званне Героя
Савецкага Саюза, а ў 1978 годзе было прысвоена званне Героя Сацыялістычнай Працы,
уручаны ордэн Леніна і залаты медаль «Серп і молат».
Першы сакратар ЦККПБ П.М. Машэраў трагічна загінуў 4 кастрычніка 1980 года ў
аўтамабільнай катастрофе на трасе Брэст – Масква, ля паварота на птушкафабрыку горада
Смалевічы. Пахаваны 7 кастрычніка 1980 года ў Мінску. Уся краіна развітвалася з Пятром
Міронавічам. Нягледзячы на непагадзь, людзі стаялі ўздоўж усяго шляху на могілкі.
Спартыўная Берасцейшчына
Настаўнік
Здаўна людзі цанілі спартыўную доблесць не
меней за ваенную. У Старажытнай Грэцыі стойкасць,
смеласць і аолю да перамогі «алімпіёнікаў»
увекавечвалі ў мармуры. Праз стагоддзі дайшлі да нас
імёны тых чэмпіёнаў. У эпоху навейшай гісторыі
алімпійскі
рух
атрымаў
другое
дыханне,
пераўтварыўшыся ў спаборніцтва самых моцных
людзей планеты. Берасцейшчына ўнесла вялікі ўлад у
сусветную спартыўную скарбніцу. Прычына гэтага ў
старажытных і моцных традыцыях. У шэрагу герояў
спорту нельга абыйсці ўвагай дасягненні чэмпіёна
свету 1963 года, выпускніка нашай школы 1954 года
Сяргея Макаранкі.
Вучань.
Сяргей Макаранка нарадзіўся на Украіне ў
горадзе Крывы Рог 11 верасня 1937 года. Калі
хлопчыку было 3 гады, сям’я ваеннаслужачага Сяргея
Макаранкі пераехала ў Брэст. Не думаў, не гадаў
Сяргей Лаўрэнцьевіч, што праз год складзе галаву
пры абароне Брэсцкай крэпасці. Там і пахаваны старшы палітрук Л.Я. Макаранка.
Пасля вайны Сяргей, як і многія хлопцы гуляў у футбол, плаваў у рацэ, займаўся
боксам. Але, калі на спартыўнай базе «Спартак» на рацэ Мухавец паявіліся незвычайныя
аднавёсельныя лодкі-каноэ, ён захапіўся вяслярствам. З юнацкіх гадоў Сяргей быў упэнены,
што будзе лідэрам у любых гонках, нягледзячы ні на якія перашкоды. На рэспубліканскіх
спаборніцтвах сярод адзіночак у 1955 годзе яму дасталося двухмеснае каноэ, але ён з
гонарам выйшаў са складанай сітуацыі і паказаў другі вынік на дыстанцыі 5 000 метраў. А
ўжо праз год ён атрымаў перамогу на рэспубліканскай спартакіядзе на 10 кіламетровай
дыстанцыі.
Армейскую службу праходзіў пад Мінскам, ва Уруччы, ва ўзводзе вайсковага
мнагабор’я. У гэты час трэнеры вырашылі скласці новы малады экіпаж С. Макаранка і Л.
Гейшор. На Спартакаіядзе ў Маскве ў 1959 годзе двойка проста пакарыла прафесіяналаў
нейкай самабытнай тэхнікай з лёгкім скальжэннем. Тады малады беларускі дуэт нікому не
быў вядомы. І мала хто мог падумаць, што хутка пра іх загаворыць увесь свет. Іх
майстэрства ўзяліся шліфаваць, выдзелілі цаннейшую лодку з чырвонага дрэва – вузкую і
хуткую, але ўпэўненасці, што менавіта яны трапяць на Алімпіяду ў Рым, не было. Трэнеры
доўга рашалі, але ўсе довады былі на карысць беларускага экіпажа.
У той дзень у Рыме стаяла саракаградусная спёка. Напружанне нерваў бало
каласальнае, але двойка ўпэўнена адарвалася ад усіх і выіграла ў праследвальнікаў 3
секунды. Пасля, калі спартсмены склалі вёслы, самастойна з лодкі выбрацца яны ўжо не
змаглі – не было сіл.
Пасля такой бітвы ўсе газеты пісалі, што савецкі экіпаж каноэ-двойкі атрымаў самую
ўпэненую перамогу з усіх сямі фінальных заездаў.
Вучань (2)
Астапчук Надзея Мікалаеўна – член зборнай Беларусі па лёгкай атлетыцы.
Нарадзілася 28 кастрычніка 1980 года ў вёсцы Вялікія Столінскага раёна. У дзяцінстве
займалася баскетболам. Затым перабралася ў лёгкую атлетыку. У пачатку кар’еры бегала
дыстанцыі ад ад паўтара да 3-х тысяч метраў. Штурхала дыск, кап’ё, ядро. У выніку
спынілася на апошнім снарадзе.
Пра Надзею Анішчук свет упершыню загаварыў у 1992 годзе, калі яна стала
чэмпіёнам свету сярод юніёраў. Перайшоўшы ў дарослы спорт, Надзея некаторы час
заставлася пад прыцяненнем Яніны Карольчык. У 2003 годзе Анішчук стала прызёрам на
чэмпіянаце свету (у зале і на адкрытым паветры). Надзея ехала фаварытам і на Алімпіяду
2004, але перагарэла і заняла толькі IV месца. На наступны год беларуска адыгралася па
поўнай, стаўшы чэмпіёнкай свету і чэмпіёнкай Еўропы (у залах). На чэмпіянаце Еўропы
2008 таксама заняла II месца. Гэты ж вынік быў паказаны і на чэмпіянаце свету 2007.
Вучань (3)
Ураджэнцы Берасцейшчыны ўдзельнічалі ў многіх
Алімпіядах, неадначасова станавіліся іх прызёрамі, але
найболей вядомая зараз у свеце брэстаўчанка Юлія
Несцярэнка. На XXVIII Алімпійскіх гульнях у Афінах
яна дабілася немагчымага – перарвала шматгадовую
гегемонію цёмнаскурых спартсменак на самай
прэстыжнай дыстангцыі. Упершыню за амаль чвэрць
стагоддзя пераможцай на стомятроўцы стала бягуння
не з ЗША. За 15 метраў да фініша Юлія абагнала
легендарную Ларын Уільямс і з вынікам 10,93 с
заваявала залаты медаль.
Вучань(4)
Футбаліст брэсцкага «Дынама» Раман Васілюк нарадзіўся 23 лістапада 1978 года. У
1995 годзе закончыў сярэднюю школу №7 г. Брэста.
У чэмпіянацеБеларусі па стану на снежань 2009 года забіў 178 галоў, што з’яўляецца
2-ім вынікам сярод ігракоў чэмпіянату. Два разы станавіўся лепшым бамбандзірам
Чэмпіянатаў Беларусі 2000, 2007 гадоў.
Эстраднае аддзяленне
Настаўнік
Стагоддзямі Берасцейшчына дзялілася талентамі са ўсім светам. Не абмінулі нашы
землякі і такі несур’ёзны, такі прыцягальны жанр мастацтва як эстрада.
Вучань
Алена Лебенбаум нарадзілася 5
чэрвеня 1967 года ў Брэсце непадалёк ад Брэсцкай крэпасці. «Хуліганістая крэпасная
дзяўчынка», - так называе сябе Алена ў дзіцячыягады. Дваравыя гульні, дрэвы заборы –
галоўныя ўспаміны тых гадоў, але ў той жа час яна была выдатніцай. Здольнасці
парадыраваць паявіліся яшчэ ў школе. Алена з дзяцінства марыла стаць актрысай, а
дакладней клоўнам. Бацькі ў ёй бачылі настаўніцу музыкі і перавялі яе ў музычнае
вучылішча. Тады Алена ўпершыню пабывала ў Пецярбургу і назаўсёды закахалася ў гэты
горад, вырашыла паступаць у Ленінградскі тэатральны інстытут.
У 1988 годзе на ўступных экзаменах зарэкамендавала сябе як катэгарычна не
спяваючая актрыса. «Не спявае і не заспявае», - такі быў прысуд майстроў.
Аднак у 1991 годзе Варабей паявілася на конкурсе акцёрскай песні імя А.А.
Міронава. Яна начапіла на галаву смешную клоўнскую шапку, прыхапіла старэнькі
патрапаны сакваяжык, які быў запоўнены «баа» з мачалак і ... выйшла пад музыку Боба
Фоса «Кабарэ». Алена не імкнулася падражаць непараўнальнай Лайзе і выканала шлягеры
ў сваёй манеры. Журы ўспрыняло яе выступленне незадаволена: як на конкурсе акцёрскай
песні можна сябе так паводзіць? Ні пра якую ўзнагароду не магло ісці і гутаркі. Аднак
публіка вельмі цёпла прыняла таленавітую маладую артыстку. Алена атрымала прыз
сімпатый ад гледачоў.
Яшчэ са студэнцкіх гадоў Алена пачала працаваць у тэатры «Буф». Па словах
артысткі, гэта ўнікальны тэатр, там у яе была магчымасць іграць у драматычных спектаклях
і рабіць пародыі. Свае вакальныя здольнасці Алена змагла прадэманстраваць на конкурсе
«Ялта – Масква - Транзіт». Там яна атрымала Гран-пры, прыз сімпатый гледачоў.
Упершыню за гісторыю конкурса думка журы і гледачоў супала.
Каб рухацца далей, патрэбны былі вельмі вялікія грошы, Алена пісала песні,
агучвала рэкламныя ролікі. Выпадковае знаёмства ў аэрапорце з бізнэсменам – сапраўдным
джэнтэльменам, які згадзіўся праспансіраваць запіс фанаграм, сустрэча з Пугачовай, пасля
якога паступіла запрашэнне ўдзельнічаць у Калядных сустрэчах у 1998 і 1999 гадах. І вось
Масква раскрыла перад ёю свае гасцінныя абдымкі. Яна працуе ў жанры пародыі разам з
Гальцавым і Ветравым, затым атрымлівае шматлікія прапановы і з сольнымі канцэртамі
аб’язджае паўсвету. Актрыса не раз станавілася
лаўрэатам прэстыжнага Усерасійскага конкурса
артыстаў эстрады. Была некалькі разоў замужам, мае
дачку Соф’ю.
Вучань (2)
Ігар Карнялюк нарадзіўся 16 мая 1962 года. Яго
дзед валодаў у Брэсцкай вобласці землямі. У 1939
годзе, калі прыйшла Савецкая ўлада, аддаў свае землі і
пайшоў працавць у дэпо, тым самым змог пазбегнуць
антыкулацкіх рэпрэсій.
Бацька Яўген Касьянавіч працаваў на чыгунцы з
1959 года на станцыі Брэст – Усходні дыспечарам і
добра спяваў. У 6 гадоў Ігар пачаў вучыцца ў музычнай
школе. Веды набываў у школе №4, а ў выхадныя з 12
гадоў іграў на іоніцы ў школьным ансамблі. Пасля 8
класа пайшоў вучыцца ў Брэсцкае музычнае
вучылішча. У 1978 годзе пераехаў у Ленінград і
паступіў у вучылішча пры кансерваторыі, якое
закончыў на «выдатна» і без намганняў паступіў у кансерваторыю. З 1985 па 1988 год
працуе музыкальным кіраўніком тэатра «Буф» і сачыняе для яго музыку. У 1985 годзе
выйшла першая пласцінка на фірме «Мелодыя». У 1988 годзе пачынае сольную кар’еру ў
«Музычным рынгу» і ўпершыню выходзіць у фінал фестывалю «Песня года».
Ігар Карнялюк – аўтар музыкі да многіх кінафільмаў, сярод якіх і такія славутыя як
«Бандыцкі Пецярбург», «Майстар і Маргарыта», «Ідыёт», «Тарас Бульба»... Аўтар больш за
200 паулярных песень, выпусціў 9 дыскаў.
Вучань (3)
Віталь Аксёнаў нарадзіўся 2 чэрвеня 1971 года. Мама выхоўвала яго адна. Вера
Васільеўна па прафесіі была інжэнерам кінафікацыі. Закончыў Віталь школу №5 па класу
баяна. У школьныя гады актыўна ўдзельнічаў ў ансамблі Прыбужжа», У гэтым калектыве
танцаваў да 1988 года. У час вучобы ў школе паміма танцаў захапляўся ігрой на баяне і
гітары. У гэты ж перыяд пачынае цікавіцца рок-музыкай, з задавальненнм слухае
Ленінградскі рок-клуб. Пасля закнчэння 8 класаў паступае ў чыгуначны тэхнікум. У
студэнцкія гады стварае рок-групу «Анархія». У гэтай групе выступае як рытм- і солагітарыст, саліст, кіраўнік, аўтар музыкі і слоў. У 1989 годзе «Анархія» становіцца лаўрэатам
міжнароднага фестывалю «Нон-Стоп над Бугам». Пасля заканчэння тэхнікума працягвае
вучобу ў будаўнічым інстытуце. Аднак, хутка «Анархія» распалася. Аксёнаў пакінуў
інстытут. З 1994 года спяваў у розных рэстаранах,
выконваючы рускі шансон. У той жа час працуе над
стварэннем уласных твораў, якія пазней увайдуць у
яго першы альбом «Чорнае акно». З 2000 года
пачынаецца яго кар’ера на вялікай сцэне. Выходзіць
другі альбом «Вяртанне», праз два гады –
«Кулебакскі транзіт». Многа гастраліруе.
У якасці заключнага акорда астаўнік
прапануе праслухаць песню В. Аксёнава «Пра
Брэст».
Выкарыстаная літаратура:
1.
2.
3.
4.
5.
6.
7.
8.
Дудзюк З. «Біяграфія душы».
Житие и Акафист преподобномученика Афанасия, игумена Брестского.
Зб. «І спее слова дабрынёй».
Калеснік У. «Дар гармоніі».
Курков И. «Брестчина»
Мацяш Н. «Пміж усмешкай і слязой».
Часопіс «Народная асвета» 2009, 2010, 2011гг.
Рэсурсы Інтэрнэт.
1/--страниц
Пожаловаться на содержимое документа