close

Вход

Забыли?

вход по аккаунту

код для вставкиСкачать
ПРАЦАВІТЫЯ МАШЫНЫ
ГАРАДСКІЯ СЛУЖБЫ
#movadzetkam, Alena Tserashkova
“Хуткім дапамогам”
Саступай дарогу!
Бел-чырвоная машына
Прывязе бінты і шыны,
Кропельніцы і
шпрыцы,
Розныя таблеткі.
Зможа доктар памагчы
І бацькам, і дзеткам!
Калі і навошта «хуткая дапамога» едзе на
чырвоны сігнал светлафора?
Вось пад паштовай скрыняю
Стаіць машына сіняя
З касою белай рысаю –
Яе адметнай рысаю.
Лісты збірае тут і там
І ўсе адвозіць на Паштамт.
Бо добрыя навіны
Хутчэй дайсці павінны!
А ты ведаеш, як напісаць свой паштовы індэкс?
З ровам грузавік імчыць.
Што такое? Дом гарыць!
Да пажарнага гідранта
Цягне рукавы каманда,
Выраслі драбіны ў неба,
Гасіць полымя вада…
Жартаваць з агнём не трэба:
Можа здарыцца бяда.
Што
нельга
тушыць
вадой?
Каля ўзбочыны аўто
Прыхавана за кустом.
Хуткасць мерае радар:
Хто ляціць, бы на пажар?
Стой! Парушыў? Штраф плаці!
Больш так хутка не ляці!
Зноў ляціш “без галавы”?
Варта адабраць правы!
На будоўлі ёсць машына:
Кузаў круціцца няспынна.
Едзе і бетон мяшае.
Вось руплівіца якая!
Калі добра размяшала –
Будзе дом стаяць трывала.
А як ленавалася –
Трэсне і разваліцца.
Стала нашая машына.
Можа, ў ёй няма бензіну?
Можа, рухавік зламаўся?
Тата моцна знерваваўся:
Хлопаў накрыўкай капота,
Злосна торкаў колы ботам…
Не хвалюйся гэтак, тата!
Выклічам эвакуатар!
"Інкасацыя"- машына
У брані, нібыта танк.
Забірае грошы з крамы
І адвозіць іх у банк.
Інкасатар – з аўтаматам,
ён да жартаў не аматар.
Грошы ў сейфе апынуцца,
Злодзею не дацягнуцца.
Абарваўся дрот. Што зробіш?
І тралейбусы стаяць.
Трэба выклікаць пад’ёмнік –
Майстра над зямлёй падняць.
Мы хвалюемся, глядзім:
Як ён справіцца адзін?
Як злучыў манцёр драты –
Можам ехаць я і ты.
Ля кантэйнера, у скверы,
Завіхаўся смеццявоз.
“Лапай” скрыню ашчаперыў
І над кузавам патрос.
Сцепануўся, ушчыльніў –
І на сметнік пакаціў.
Выкідайце, людцы, смецце,
Заўтра ён ізноў прыедзе!
Ці бачылі вы самі
машыну ды з "вусамі"?
Машына працавітая
па вуліцы праедзе,
і вуліца адмытая
вясёлкаю засвеціць.
Як уночы, так і ўдзень
у таксі – працоўны дзень.
На любыя адрасы
выклікаецца таксі.
І, куды ні папрасі,
Завязе цябе таксі.
1/--страниц
Пожаловаться на содержимое документа