close

Вход

Забыли?

вход по аккаунту

код для вставкиСкачать
Спіс слоўнікаў (усе ёсць у бібліятэцы) Побач са слоўнікам указаны нумар па
журналу таго, хто аналізуе дадзены слоўнік. Бланк раздрукаваць. Пасля бланка ёсць прыклад.
Калі ёсць пытанні, звяртайцеся. Я дапамагу.
Грабчыкаў «Слоўнік паронімаў беларускай мовы» 1,2,3
Лазоўскі «Слоўнік антонімаў беларускай мовы» 4, 5
Булыка «Слоўнік іншамоўных слоў» 6,7
Лобан, Суднік «Арфаграфічны слоўнік» 8,9
Сцяцко, Гуліцкі, Антанюк «Слоўнік лінгвістычных тэрмінаў» 10,11
Баханькоў «Тлумачальны слоўнік» 12,13,14
Лазоўскі «Слоўнік антонімаў» 15,16,17
Лепешаў «Этымалагічны слоўнік» 18,19,20
Лепешаў «Фразеалагічны слоўнік» 21,22
Гаўрош «Слоўнік эпітэтаў» 23,24,
Рагойша «Паэтычны слоўнік» 25,26
Онлайн слоўнік «Белазар» (шукайце ў інтэрнэце) 27,28
Бланк
Самастойная работа па беларускай мове па лексікаграфіі
(Прозвішча,
імя)_______________________________________________________________________________
Назва слоўніка_____________________________________________________________________
Аўтар слоўніка_____________________________________________________________________
Месца і год выдання слоўніка________________________________________________________
Тып слоўніка______________________________________________________________________
Аб’ём слоўніка (колькасць слоў)______________________________________________________
Прадмова да слоўніка, пра што
гаворыцца_________________________________________________________________________
__________________________________________________________________________________

Структура слоўнікава артыкула з
прыкладам_________________________________________________________________________
__________________________________________________________________________________
__________________________________________________________________________________
__________________________________________________________________________________
__________________________________________________________________________________
__________________________________________________________________________________
__________________________________________________________________________________
Ці ёсць дадаткі ў
слоўніку___________________________________________________________________________
__________________________________________________________________________________
__________________________________________________________________________________
Дзе і як можна выкарыстоўваць
слоўнік____________________________________________________________________________
__________________________________________________________________________________
Адзнака
Прыклад з тлумачэннем
Самастойная работа па беларускай мове па лексікаграфіі
Пятроўскай Таццяны
Слоўнік іншамоўных слоў
Булыка А. М.
Мінск, 1999
Лінгвістычны (тлумачальны)
*Тыпы слоўнікаў
Прадмова да слоўніка, пра што гаворыцца У прадмове да слоўніка гаворыцца, што ў тлумачальных
слоўніках раксрываюцца значэнні слоў, даецца іх граматычная і стылістычная характарыстыка,
адлюстравана мнагазначнасць і аманімія, прыводзяцца фразеалагізмы са словам, якому прысвечаны
слоўнікавы артыкул. Самы поўны на сённяшні дзень – “Тлумачальны слоўнік беларускай мовы” (ТСБМ, т.
1 – 5, 1977 – 1984). У ім – лексіка і фразеалогія беларускай мовы ХХ стагоддзя, усяго – каля 98 000 слоў і
7 000 фразеалагічных і тэрміналагічных спалучэнняў.
Выдзяляюць дзве групы беларускіх слоўнікаў – энцыклапедычныя і лінгвістычныя. Энцыклапедычныя слоўнікі падаюць
кароткія звесткі па ўсіх ці асобных галінах навукі і тэхнікі, літаратуры, мовы, мастацтва. Гэта даведачныя выданні, у якіх тлумачацца
не словы, а самі паняцці, прадметы, з’явы; у якіх расказваецца аб гістарычных асобах, выдатных дзеячах навукі, культуры, даюцца
іх біяграфіі, падаюцца звесткуі з гарамадска-палітычнага жыцця, геаграфічныя, эканамічныя даведкі пра краіны свету. З гэтай
прычыны назва слоўнікавага артыкула ў энцыклапедычных слоўніках – гэта назоўнік ці спалучэнне з назоўнікам (Батлейка. Балада.
Барысавы камяні). У залежнасці ад аб’ёму энцыклапедыі падзяляюцца на вялікія – дзесяткі тамоў і болей (напрыклад, “Беларуская
энцыклапедыя” ў 18 тамах) і малыя, або кароткія (чатыры-шэсць тамоў) (напрыклад, “Энцыклапедыя літаратура і мастацтва
Беларусі” ў 5 тамах). Могуць быць і адна-, двух-, трохтомныя выданні, якія звычайна называюцца энцыклапедычнымі даведнікамі:
“Янка Купала: Энцыклапедычны даведнік” (1986); “Францыск Скарына і яго час: Энцыклапедычны даведнік” (1988).
Энцыклапедычныя слоўнікі бываюць універсальныя (агульныя) і галіновыя. Да першых належаць слоўнікі, якія даюць
сістэматызаваныя звесткі з розных галін ведаў і практычнай дзейнасці людзей (пра чалавецтва, сусвет, гісторыю краін, раслінны і
жывёльны свет, рэкі, азёры, гарады і інш.). Да другіх – даведнікі па адной якой-небудзь галіне. “Беларуская энцыклапедыя” –
універсальная, “Беларуская мова: Энцыклапедыя” (1994) – галіновая.
Лінгвістычныя слоўнікі тлумачаць значэнні слоў (фразеалагізмаў), вызначаюць іх ужыванне, напісанне, вымаўленне,
паходжанне, утварэнне, даюць граматычную і стылістычную характарыстыку. Яны бываюць адна-, двух- і шматмоўныя. У
залежнасці ад таго, якія словы ўключаюцца ў слоўнік і як яны тлумачацца, аднамоўныя слоўнікі падзяляюцца на тлумачальныя,
арфаграфічныя, фразеалагічныя, арфаэпічныя, дыялектныя, тэрміналагічныя, этымалагічныя і інш.
Двухмоўныя і шматмоўныя – гэта перакладныя слоўнікі, у якіх словамі роднай мовы тлумачацца словы чужой мовы і
наадварот (англа-беларускі, украінска-беларускі, польска-беларускі, беларуска-ўкраінска-польскі і інш.). Двухмоўнымі даведнікамі
з’яўляюцца “Руска-беларускі слоўнік” (4-е выд., т. 1 – 3, 1993) і “Беларуска-рускі слоўнік” (2-е выд., т. 1- 2, 1988 -1989), кожны з якіх
ахоплівае больш за 100 000 слоў.
Прыклад артыкула
АПÁТЫЯ, -і, ж. (гр. apatheia). Поўная абыякавасць да ўсяго, раўнадушнасць, вяласць.
Апатычны.
ЛÉКТАР, -а, м. (лац. lector). Асоба, якая чытае лекцыі. Лéктарскі.
Спачатку падаецца слова ў Н. Склоне з націскам, а таксама канчатак слова ў Р. склоне, род
назоўніка, яго грэчаскі пераклад. Даецца тлумачэнне слова, а таксама прыметніу, утвораны ад
гэтага назоўніка.
Ці ёсць дадаткі ў слоўніку
У канцы падаецца спіс ветлівых слоў
Дзе і як можна выкарыстоўваць слоўнік Слоўнік можна выкарыстоўваць пры рабоце з
навуковымі тэкстамі, дзе часта сустракаюцца іншамоўныя словы
1/--страниц
Пожаловаться на содержимое документа