close

Вход

Забыли?

вход по аккаунту

код для вставкиСкачать
Для адчужэння акцый іх уладальніку (далей – прадавец) неабходна
здзейсніць наступныя дзеянні:
1. адкрыць у банку грашовы рахунак, на які паступяць грошы ад
продажу акцый. Нумар гэтага рахунку ўказваецца ў дагаворы камісіі з
брокерам.
У адпаведнасці з заканадаўствам магчыма выплата сум ад продажу акцый
наяўнымі з касы брокера або атрыманне іх па банкаўскім пераводзе
наяўных грашовых сродкаў або ў банку брокера, або ў банку, абраным
прадаўцом.
2. заключыць дагавор камісіі з брокерам* на продаж акцый;
3. заключыць дагавор з дэпазітарыем* (у выпадку калі на імя
ўладальніка акцый адкрыты накапляльны рахунак «дэпо», на якім
улічваюцца прыналежныя яму акцыі). Пры продажы ўсіх каштоўных
папер заключэнне дэпазітарнага дагавору не патрабуецца.
Для заключэння дагавору з дэпазітарыем неабходна:
- пісьмовая заява на адкрыццё рахунку «дэпо» па форме згодна з
рэгламентам дэпазітарыя;
- пашпарт або іншы дакумент, які сведчыць у адпаведнасці з
заканадаўствам Рэспублікі Беларусь асобу фізічнай асобы;
- картка з узорам подпісу (Дадатак 3 да Інструкцыі аб парадку
ажыццяўлення дэпазітарнай дзейнасці, зацверджанай пастановай
Міністэрства фінансаў Рэспублікі Беларусь ад 22 лістапада 2006 г. № 143
«Аб рэгуляванні дэпазітарнай дзейнасці»).
4. даць дэпазітарыю даручэнне «дэпо» на блакіроўку акцый для
таргоў на ААТ «Беларуская валютна-фондавая біржа» (далей біржа), у якім указваецца, што адчужэнне акцый будзе ажыццяўляцца
канкрэтным брокерам-камісіянерам – удзельнікам біржавых таргоў.
Звяртаем Вашу ўвагу, што калі на продаж вызначаных акцый заключаны
дагавор з брокерам і акцыі заблакіраваны для таргоў на біржы, не
дапускаецца заключэнне дагавору на продаж гэтых жа акцый з іншым
брокерам да разблакіроўкі акцый.
Пасля выканання ўсіх вышэйапісаных працэдур, брокер падае ў
гандлёвую сістэму біржы заяўку на продаж акцый.
У выніку здзяйснення здзелкі грошы ад продажу акцый паступяць на
рахунак брокера. У адпаведнасці з умовамі, вызначанымі ў дагаворы
камісіі, грошы ад продажу акцый будуць пералічаны на банкаўскі рахунак
прадаўца, або здзеснены банкаўскі перавод наяўных грашовых сродкаў у
банк без адкрыцця рахунку, або выплачаны з касы брокера.
Для набыцця акцый пакупніку неабходна здзейсніць наступныя
дзеянні:
1. заключыць дагавор з дэпазітарыем* (калі ў пакупніка
адсутнічае рахунак «дэпо» ў дэпазітарыі). На рахунак «дэпо»,
адкрыты пакупніку ў дэпазітарыі, будуць залічаны набытыя акцыі.
Для заключэння дагавору з дэпазітарыем неабходна:
- пісьмовая заява на адкрыццё рахунку «дэпо» па форме згодна з
рэгламентам дэпазітарыя;
- пашпарт або іншы дакумент, які сведчыць у адпаведнасці з
заканадаўствам Рэспублікі Беларусь асобу фізічнай асобы;
- картка з узорам подпісу.
2. заключыць дагавор камісіі з брокерам* на пакупку акцый;
3. адкрыць у банку грашовы рахунак, на які неабходна ўнесці
суму грашовых сродкаў, накіроўваемых на набыццё акцый;
4. ажыццявіць банкаўскі перавод указанай сумы на рахунак
брокера, з якім заключаны дагавор камісіі (рахунак указаны ў
рэквізітах брокера ў дагаворы).
Магчыма таксама ўнясенне наяўных грашовых сродкаў напрамую на
рахунак брокера.
Пасля выканання вышэйапісаных працэдур, брокер падае ў
гандлёвую сістэму біржы заяўку на куплю акцый. У выніку
здзяйснення здзелкі акцыі паступяць у дэпазітарый на рахунак
«дэпо» пакупніка.
* - са спісам прафесійных удзельнікаў рынку каштоўных папер:
брокераў і дэпазітарыяў, іх кантактнай інфармацыяй можна
азнаёміцца на сайце Міністэрства фінансаў Рэспублікі Беларусь
(http://minfin.gov.by/rmenu/departament/liceniattest/).
Да заключэння адпаведнага дагавору Вы маеце права
патрабаваць ад прафесійнага ўдзельніка рынку каштоўных папер
азнаёміць Вас з тарыфамі на аказваемыя ім работы і паслугі.
УВАЖЛІВА ЧЫТАЙЦЕ ДАГАВОР І ЯГО ЎМОВЫ!
Алгарытм дзеянняў
пакупніка/прадаўца акцый
(рэкамендуемых Міністэрствам фінансаў Рэспублікі Беларусь)
якія неабходна прадпрыняць у выпадку куплі
або продажу акцый адкрытага акцыянернага
таварыства
1/--страниц
Пожаловаться на содержимое документа