close

Вход

Забыли?

вход по аккаунту

код для вставкиСкачать
Бесперапынная алімпіяда па беларускай мове, 9 клас ( 3 этап)
1.Вызначце, колькі зычных гукаў у кожным слове.
Аб”ездчык, добрушскі, дожджык, заімшэць, заінець, павільон, салаўі, сшытак, узбекскі,
французскі.
Макс. колькасць=5 б (слова=0,5 б)
2.Падбярыце да наступных рускіх фразеалагізмаў беларускія адпаведнікі і запішыце іх.
У чёрта на куличках, два сапога пара, толкнул нечистый, в кои то веки, видно птицу по полёту,
без царя в голове.
Макс. колькасць=6 б (фразеалагізм=1 б)
3.Падзяліце дзеясловы на асобныя групы ў залежнасці ад таго, якое значэнне надае ім прыстаўка
пад-(пада-).
Пададзець, падагуліць, падаткнуць, падбегчы, падбяліць, падгледзець, пад”ехаць, падкісліць,
падлавіць, падлезці, падлічыць, падмазаць, падмесці, падвысіць, падскочыць, падслухаць.
Макс. колькасць=8 б (слова=0,5 б)
4.Знайдзіце чацвёртае “лішняе” слова.
а)вароты, азёры, дамы, сталы;
б)задавака, дзяўчына, задзіра, валацуга;
в)радасць, цень, ростань, восень;
г)Сочы, Тбілісі, Осла, Місісіпі;
д)БДУ, НАН, МАЗ, ТСМБ;
е)кіно, святло, пано, лато.
Макс. колькасць=3 б (слова=0,5 б)
5.Запішыце тры складаназлучаныя сказы, у якіх састаўныя часткі выяўляюць: а)адначасовасць з”яў,
дзеянняў; б) паслядоўнасць дзеянняў; в) супастаўленне дзеянняў і з”яў.
Макс. колькасць= 3 б (сказ=1 б)
Усяго-25 б
1/--страниц
Пожаловаться на содержимое документа