close

Вход

Забыли?

вход по аккаунту

код для вставкиСкачать
Урок літаратуры ў 7 класе
падрыхтавала настаўнік
беларускай мовы і літаратуры
ДУА “ Яноўская ДССШ Сенненскага раёна”
Балткова В.У.
Тэма: А.Вярцінскі. “Рэквіем па кожным чацвёртым”
Мэта: дапамагчы вучням асэсавацьдраматычны змест твора, адметнасць яго
будовы, данесці да іх трагічны пафас верша.
Абсталяванне:рэпрадукцыі карцін беларускіх мастакоў, прысвечаныя тэме
вайны, альбом М.Савіцкага “Лічбы на сэрцы”, гуказапіс, кінафільм “Пачатак
вайны”, мультымедыйная прэзентацыя “Героі Сенненшчыны”, музычны
твор”Рэквіем” В.А.Моцарта.
1. Псіхалагічны настрой
-Мы працягваем падарожнічаць па загадкавай краіне Паэзіі.
(Гучыць спакойная мелодыя)
Настаўнік: Заплюшчыце вочы.Уявіце, што на небе свеціць сонейка. Вы
цягнецеся насустрач яго цёплым прамяням.Шчабечуць птушкі…
(Нечакана пачынае гучаць мелодыя песні “Свяшчэнная вайна”)
Настаўнік: Прыблізна вось так адчувалі сябе людзі, калі пачалася ВА вайна.
У вачах мірнага насельніцтва было непаразуменне…
(Кінафільм”Пачатак вайны”)
Вялікая Айчынная вайна…Руйнаваліся гарады, палалі вёскі.На зямлю падалі
дзіцячыя слёзы.Карычневая чума несла з сабой нечуваныя пакуты, рабства.
Настаўнік:
Мінулае…Яно ніколі не праходзіць бясследна. Асабліва, калі гэта
мінулае-вайна
-А што азначае для вас слова вайна?
(Выказванні вучняў)
Настаўнік: Такім чынам, сённяшні ўрок яшчэ раз зверне нас да нашай
гістарычнай памяці, яшчэ раз пакажа нам, што, каб стварыць будучае, трэба
помніць мінулае. Толькі памятаючы, што на свеце есць гора,мы навучымся
цаніць імгненні спакою, міру, шчасця.
Паэт -Анатоль Вярцінскі вайну сустрэў дзесяцігадовым хлапчуком. Дзіцячая
памяць захавала ўсе яе трагічныя малюнкі да самых драбніц. Яны засталіся ў
сэрцы паэта на ўсё жыццё.
А разабрацца ва ўсім гэтым нам дапаможа верш Анатоля Вярцінскага, які
напісаны ў новым для нас жанры рэквіем.
-Ці ведаеце вы, што такое рэквіем?
(Адказы вучняў)
-Давайце адгарнём старонку слоўніка і прачытаем азначэнне слова”рэквіем”
(Вучні зачытваюць)
Вывад: Сёння мы будзем знаёміцца з літаратурным творам, які прысвечаны
памяці загінуўшых.
(Настаўнік чытае твор)
-Якія пачуцці ўзніклі ў вас пры чытанні твора? Чым ён вас уразіў?
-Што вы ўбачылі? Што пачулі? Што адчулі?
-Давайце з вамі зачытаем эпіграф у творы.
(Вучні зачытваюць эпіграф)
-Якую ролю адыгрывае эпіграф у творы?
-Давйце прачытаем заключную частку твора.
(Вучні чытаюць)
- Якія пачуцці выклікала ў вас заключная частка”Эпілог”, пададзеная ў
форме
ўрока?
(Адказы вучняў)
-Мы можам сказаць, што гэты твор сапраўды напісаны ў жанры рэквіем?
(Адказы вучняў)
Настаўнік: (зачытвае радкі з верша,якія запісаныя на дошцы)
“Зямля мая бой прымала
Ад стара і да мала,
Ад стогадовага Талаша
Да Казея –малыша”
-Як вы разумееце словы паэта?
-Хто такія Талаш і Казей?
(Паведамленні вучняў)
-Якіх яшчэ герояў вайны з фашызмам вы ведаеце?
Настаўнік:
Сёння, успамінаючы загінуўшых у гады ВАвайны , мы не можам не
ўспомніць Герояў Сеннешчыны , якія абаранялі нашу зямлю ад фашысцкай
навалы.
(Паказ слайдаў “Героі Сенненшчыны”, каментарый)
Настаўнік: Беларускую зямлю справядліва называюць краем былінай
партызанскай славы і воінскай доблесці.
Настаўнік: А зараз я прапаную праслухаць у запісе музычны твор”Рэквіем”
В.А.Моцарта.
(Гучыць “Рэквіем”)
-Якія пачуцці выклікала ў вас музычная кампазіцыя?
-Давайце параўнаем уражанне ад музычнага твора і твора паэтычнага: які з іх
уздзейнічае на вас найбольш моцна?
(Адказы вучняў)
-Якія рэальныя гісторыі пакут людзей у час ВА вайны вы ведаеце?
(Адказы вучняў)
Настаўнік: Фашысты руйнавалі гарады,палілі вёскі. Такі ж лёс напаткаў і
вёску Хатынь, Марозаўку, Буда . Але памяць народа будзе жыць вечна.Гул
званоў спаленай разам з людзьмі Хатыні
ажывае ў помніках
мастацтва:музыцы,жывапісе,літаратурных
творах.Жудасцю,
трагізмам,праклёнам фашысцкаму дзікунству і сёння адклікаюцца ў нашай
душы галасы загінуўшых
(Слайды” Хатынь”.Гул званоў. На гэтым фоне вучань чытае верш
С.Законнікава “Хатынь”)
Настаўнік:Людзі розных пакаленняў, прайшоўшы вайну,сталі сябрамі і
нават роднымі людзьмі. Тэма вайны будзе актуальнай заўсёды.На жаль з
кожным годам становіцца ўсё менш і менш франтавых сяброў, мяняюцца
пакаленні. І ўжо нашым нашчадкам цяжка будзе зразумець, якой была тая
вайна.
Але, як растлумачыць тое, зусім нядаўняе ўчора. Для нас з вамі так важна,
каб ён застаўся ў дні ўчарашнім, не перайшоў у будучы дзень.
(Паказ фільма”Беслан”)
Настаўнік: Слёзы…Кроў…Смерць… Ва ўсе часы былі і ёсць аднолькавыя.
Жыць хацелася тады і цяпер
4.Падвядзенне вынікаў урока.
-Давайце ўспомнім аб чым мы сёння гаварылі. Узгадаем творы: літаратурны
і музычны, людзей, з лёсамі якіх мы пазнаёміліся
(Адказы вучняў)
5.Ацэньванне
6.Дамашняе заданне: выразнае чытанне верша А Вярцінскага “Рэквіем”,
вуснае выказванне на тэму “Трагічныя для Беларусі падзеі ў творах
літаратуры (на прыкладзе вершаў С.Законнікава “Хатынь”, “Чарнобыль”
Г.Бураўкіна).
7.Рэфлексія
Падагульняючае слова настаўніка: (ЧЫТАЕ эпіграф).
Я хачу прыгадаць, што чалавек жыве да таго часу, пакуль яго
памятаюць на зямлі.
Ушануем светлую памяць усіх загінуўшых хвілінай маўчання
(Гук метранома. “Рэквіем”)
1/--страниц
Пожаловаться на содержимое документа