close

Вход

Забыли?

вход по аккаунту

код для вставкиСкачать
Урок беларускай літаратуры з выкарыстаннем тэхналогіі развіцця
крытычнага мыслення
Распрацавала настаўнік
беларускай мовы і літаратуры
Студзёнкаўскай ДССШ
Будчанка В. Ф.
Тэма: Біблія – вечная і дзівосная кніга
Мэта і задачы:
o
даць уяўленне пра Біблію як старажытны помнік сусветнай
культуры, пазнаёміць вучняў з казаннямі Старога Запавету;
o
развіваць крытычнае мысленне вучняў, развіваць уменне
працаваць з тэкстам, эмацыянальную чуйнасць, творчую фантазію,
ствараць умовы для развіцця вуснага і пісьмовага маўлення;
o
выхоўваць пачуццё гуманнасці, дабрыні.
Абсталяванне: выстава кніг Біблій “Вечная кніга жыцця”,
прэзентацыя “Біблія – вечная і дзівосная кніга”,
аўдыязапісы музычных твораў (Баха),
карціны на біблейскія сюжэты (м.б. у прэзентацыі);
магніты, кветкі-кластэры.
Ход урока:
І. Аргмомант.
- У сшытках – дата і тэма.
ІІ. Мэтавая ўстаноўка:
Знайдзіце ключавое слова ў тэме.
Чаго вы чакаеце ад сённяшняга ўрока?
ІІІ. Выклік (актывізацыя ведаў вучняў)
1. На фоне прэзентацыі, музыкі гучаць словы са Старога Запавету
“Стварэнне свету”:
Кадр 1. Увесь свет калісьці быў у цемры, у змроку. Не было нічога.
Увесь Сусвет – адна цемра, адзін хаос.
2. ...І сказаў Бог: хай будзе святло. І стала святло.
І ўбачыў Бог святло, што яно добрае: і аддяліў Бог святло ад цемры.
І назваў Бог святло днём, а цемру ноччу. І быў вечар, і была раніца:
дзень адзін.
3. І сказаў Бог: хай будзе цвердзь пасярод вады, і няхай аддзяляе яна
ваду ад вады...
І назваў Бог цвердзь небам. І быў вечар, і была раніца: дзень другі.
4.5. І сказаў Бог: няхай збярэцца вада, якая пад небам, у адну мясціну, і
хай паявіцца суша. І сталася так. І назваў Бог сушу зямлёю, а вадазбор
морамі. І ўбачыў Бог, што гэта добра.
6.7. І сказаў Бог: няхай родзіць зямля зелень, траву, якая рассявае
насенне, дрэва плоднае, якое прыносіць плод па сваім родзе... І сталася так...І
ўбачыў Бог, што гэта добра.
І быў вечар, і была раніца: дзень трэці.
8. І сказаў Бог: няхай будуць свяцілы на цвердзі нябеснай для
аддзялення дня ад ночы, і для адзнакаў, і часоў, і дзён, і гадоў...
І стварыў Бог два свяцілы вялікія: свяціла вялікае, каб кіраваць днём, і
меншае, каб кіраваць ноччу, і зоркі... І ўбачыў Бог, што гэта добра.
І быў вечар, і была раніца: дзень чацвёрты.
9.10. І сказаў Бог: хай народзіць вада паўзуноў, душу жывую, і птушкі
хай паляцяць над зямлёю, па цвердзі нябеснай... І ўбачыў Бог, што гэта
добра.
І блаславіў іх Бог, кажучы: пладзіцеся і памнажайцеся, і напаўняйце
воды ў морах, і птушкі хай памнажаюцца на зямлі.
І быў вечар, і была раніца: дзень пяты.
11.12. І сказаў Бог: няхай народзіць зямля душу жывую па родзе яе,
скаціну, і гáдаў, і звяроў зямных па родзе іх. І сталася так... І ўбачыў Бог, што
гэта добра.
Уся зямля, створаная Словам усёмагутнага Творцы, азораная
ззяннем пяшчотнага сонца, дыхала спакоем і дзівосным хараством. Але гэта
яшчэ не быў канец стварэння. Бог рашыў стварыць людзей, каб яны жылі ў
гэтым цудоўным свеце і мелі даступнасць да свайго Творцы... 13. І стварыў
Бог чалавека на вобраз Свой, на вобраз Божы стварыў яго; мужчыну і
жанчыну стварыў іх...
І ўбачыў Бог усё, што Ён стварыў, і вось, вельмі добра. І быў вечар, і
была раніца: дзень шосты.
2. – Што гэта за кніга такая, якую трэба чытаць удумліва,
разважліва? (Біблія)
- Ці ведаеце вы, што па-грэчаску значыць “біблія”?
- На гэта і шмат іншых пытанняў вы зможаце адказаць,
прачытаўшы артыкул падручніка на с. 100-101.
IV. Асэнсаванне (выкарыстанне прыёму ІНСЕРТ)
1. Вучні пазначаюць на палях падручніка
а) індывідуальная работа
V - вядомае
+ - новае
– - думаў інакш
? – не зразумеў
б) работа ў парах (“Раскажы суседу...”)
2. Абмеркаванне прачытанага. Калектыўная работа з
выкарыстаннем прыёму “Дапоўні сказ”:
Мне было вядома, і я прачытаў...
Я даведаўся, што...
Я зразумеў, што...
Мне незразумела...
3. Дадатковы матэрыял пра Біблію:

Стары Запавет складаецца з 39 кніг, Новы Запавет – з 27
кніг. “Запавет” – наказ Бога. “Евангелле” – “добрая вестка” (“благая
весть”).

Біблія – самая старажытная кніга, якая пісалася на працягу
≈ 16 стагоддзяў.

Біблія – адзіная кніга ў свеце, створаная калектывам
аўтараў, якія ні ў чым не пярэчаць адзін аднаму, хаця большасць з іх не
былі знаёмы адзін з адным і жылі ў розны час.
Сярод пісьменнікаў Бібліі – цары (Саламон, Давід), пастух (Амос),
урач (Лука), рыбакі (Пётр, Іаан), прарокі (Маісей, Ісаія, Данііл), палкаводзец
(Іісус Навін) і г.д. – усяго 40 аўтараў. Жылі яны ў розны час, мелі розную
адукацыю, сацыяльнае становішча, належалі да розных нацыянальнасцяў і
культур. Але ўсе яны былі адзіны ў сваім светаадчуванні...

Біблія – самая выдаваемая кніга. Штодзённы тыраж Бібліі
складае 32 876 экземпляраў, г.зн. кожную секунду ў свеце друкуецца
адна Біблія.

Біблія – самая папулярная кніга ў свеце. У гісторыя
літаратуры было шмат твораў, якія станавіліся сусветнымі
бестселерамі, інтарэс да іх трымаўся гадамі, але мінаў час, і цікавасць
да іх знікала. А Біблія без усялякай рэкламы карыстаецца
папулярнасцю на працягу амаль 2-юх тысяч гадоў.

Біблія – самая перакладаемая кніга. Цікава, што да
з’яўлення кнігадрукавання Біблія цалкам ці часткова была
перакладзена на 33 мовы. З 1450 г., калі Іаган Гутэнберг вынайшаў
друкарскі станок, і да нашых дзён існуюць пераклады Бібліі на 2 062
мовы, на якіх гаворыць каля 95% насельніцтва зямнога шара.
Першая славянская мова, на якой загучала Біблія, была чэшская
(1488г.), другая – беларуская (1517г.). Францыск Скарына выдаў 23
ілюстраваныя кнігі Бібліі, 50 прамоў і 62 пасляслоўя да сваіх кніг. Ф.Скарына
пісаў, што ў Бібліі схавана мудрасць, “як моц у дарагім камяні”, “як золата ў
зямлі”, “як зерне ў арэху”.
4. Вучань чытае на памяць верш Ф.Скарыны “Біблія”.
5. Біблія натхняе многіх пісьменнікаў, мастакоў, музыкантаў на
напісанне новых твораў мастацтва. Яна з’яўляецца крыніцай філасофскіх
роздумаў, пошукаў сэнсу жыцця.
6. Музычная паўза (пад музыку Баха вучні на прэзентацыі глядзяць
карціны сусветна вядомых мастакоў на біблейскія матывы.
- Якія думкі наведаюць вас падчас знаёмтва з такой Бібліяй?
V. Складанне кластэра па тэме “Біблія – вечная і дзівосная кніга”
1. Работа ў парах
- На партах у вас – кветкі, у сярэдзіне якіх напісана слова
“Біблія”. Запішыце на пялёстках, што новае вы “здабылі” пра Біблію,
чытаючы тэкст падручніка, слухаючы і назіраючы за слайдамі.
-
2. Свае “кветкі” дзеці ўмацоўваюць на дошцы ( нехта агучвае,
каменціруе).
VI. Дамашняе заданне: ст. 100-104 (чытаць); ст. 257 – абраз
“Узнясенне” мастака Сілініча (1808 г.) уважліва разгледзець, падзяліцца
сваімі ўражаннямі ад гэтага іканапіснага твора.
VII. Рэфлексія
Складанне ў сшытках СІНКВЕЙНА
1) Біблія
2) 2 прыметнікі (якая яна?)
3) 3 дзеясловы (што яна робіць?)
4) 1 сказ – адносіны
5) 1 слова- асацыяцыя
VIII. Дзякую за работу. З героямі Бібліі мы яшчэ сустрэнемся. А
вынікамі нашага ўрока, спадзяюся, стануць не толькі вашыя добрыя адзнакі
(каму?..), але і след у душы. Хай Біблія дапамагае вам знаходзіць адказы на
цяжкія пытанні жыцця, хай навучыць вас клапаціцца не толькі пра сябе, але і
пра тых, хто побач, пра сваіх родных, пра сваю краіну...
1/--страниц
Пожаловаться на содержимое документа